Спецыяльная бiблiятэка польскай літаратуры

Адрас: вул. Дзяржынскага, 32

Час працы: 09:00-17:30; перапынак: 13:00-13:30

Выхадныя: субота, нядзеля

Санітарны дзень: апошні панядзелак месяца

Тэлефон: 80152-56-90-64

E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Бібліятэкар : Гайдзель Марына Рычардаўна

 


Асноўная інфармацыя:

Спецыяльная бібліятэка польскай літаратуры была арганізавана згодна з пунктам 2.4 Рашэнні выканкама Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 24.01.1991. Паміж грамадскай арганізацыяй "Саюз палякаў Беларусі" і Гродзенскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай быў заключаны Дагавор ад 02.03.1992 года, які прадугледжваў абавязкі бакоў па арганізацыі работы ўстановы культуры. Бібліятэкарам была прызначана Занеўская Вікторыя Станіславаўна. Бібліятэка спачатку размяшчалася ў памяшканні ЖСК-4 па вул. Паповіча, 22а.

Фонд налічваў каля 20000 экзэмпляраў дакументаў на польскай мове. Ім карысталіся штогод каля 800 чытачоў. З кастрычніка 1994 бібліятэка польскай літаратуры размяшчаецца ў памяшканні ГА "Саюз палякаў Беларусі" (вул. Дзяржынскага, 32). З 24.11.2005 бібліятэкарам працуе Гайдэль Марына Рычардаўна. Знаёмства з польскай культурай, гісторыяй, мовай, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці - вось асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэкі польскай літаратуры. Бібліятэка абслугоўвае членаў грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў Беларусі", дзяцей СШ №36 з польскай мовай навучання, студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, якія вывучаюць польскую мову і культуру, жыхароў і гасцей горада польскай нацыянальнасці. Бібліятэка ўдзельнічае ў мерапрыемствах Саюза палякаў Беларусі: свяце народных рамёстваў "Казюкі", конкурсе на лепшага дэкламатара вершаў польскіх паэтаў, конкурсе маляванак да Вялікадня, у культурна-турыстычнай акцыі "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў", мерапрыемствах да дня нараджэння вядомых пісьменнікаў А. Міцкевіча, Э. Ажэшка і інш.

Бібліятэкар Гайдзель М.Р. арганізоўвае штогод каля 15 тэматычных выстаў літаратуры да юбілеяў польскіх пісьменнікаў, кампазітараў, дзеячаў культуры, выязныя выставы, праводзіць больш за 20 мерапрыемстваў у зале ГА "Саюз палякаў Беларусі". Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца больш як 860 чалавек, фонд налічвае 16800 асобнікаў кніг, часопісаў і газет на польскай мове.

 
 

Дадатковая інфармацыя