Фiлiял №8

Адрас: бульвар Ленінскага камсамола, 43

Час працы: 10:00-19:00, субота 10:00-18:00

Выхадны: нядзеля

Санітарны дзень: першы чацвер месяца

Тэлефон: 80152-55-62-05

E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы ў сацыяльных сетках:     

Загадчык: Кавалеўская Святлана Іванаўна 

Клуб па iнтарэсах: СВЯТЛЯК - мастацкі клуб, для аматараў чытання (6-10 гадоў)


Асноўная інфармацыя:

Гісторыя дзіцячай бібліятэкі №8 пачалася ў верасні 1980 года, калі на паседжанні выканкама Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных было прынята Рашэнне “Аб адкрыцці гарадской дзяцячай бібліятэкі па бульвары Ленінскага камсамолу, 43”. Газета “Гродзенская праўда” пісала пра гэту адметную падзею: “У Гродне у мікрараёне “Фарты-1” прыняла наведвальнікаў новая дзіцячая бібліятэка. Яна размешчана па бульвары Ленінскага Камсамола, 43. Яе паслугамі могуць карыстацца каля 3 тысяч школьнікаў. Гэта пятая па ліку бібліятэка ў горадзе над Нёманам ...”.

Фонд бібліятэкі налічваў на момант адкрыцця 5928 кніг. Бібліятэка адразу стала папулярнай сярод вучняў чатырох школ зоны абслугоўвання мікрараёна. Пастаяннымі чытачамі бібліятэкі сталі і выхаванцы дзіцячых садкоў №№№56, 85,67. Першым загадчыкам бібліятэкі ў 1980 годзе стала Пронічава Лідзія Іванаўна, адданы бібліятэчнай справе чалавек, таму дзіцячая бібліятэка карысталася ў той час вялікай папулярнасцю. Сюды прыходзілі пачытаць навінкі кніжак і часопісаў, пагаварыць пра школьныя справы і праблемы, вывучыць урокі, а таксама прыняць удзел у шматлікіх літаратурных гульнях і віктарынах, якія з вялікай выдумкай і фантазіяй праводзілі работнікі бібліятэкі. Любоў да паэзіі натхніла Лідзію Іванаўну на стварэнне пры бібліятэцы клуба аматараў паэзіі "Ружовая шыпшына", які аб'яднаў здольных і неабыякавых да паэтычнага слова школьнікаў. Вершы ўдзельнікаў клуба неаднаразова друкаваліся на старонках мясцовай газеты “Аркуш”. 14 дзіцячых работ клубаўцаў прынялі ўдзел у конкурсе газеты на лепшы паэтычны твор пра  Гродна. На выніковым свяце, які арганізавала  рэдакцыя "Аркуша", аўтары лепшых  вершаў былі ўзнагароджаны прызамі.

У 1996 годзе новым накірункам у рабоце бібліятэкі стала краязнаўчая дзейнасць. Быў створаны клуб па інтарэсах “Гарадзенскі шлях”, кіраўніком якога стала бібліятэкар Кемяжук Яніна Балеславаўна. Работа клуба была накіравана на больш глыбокае вывучэнне гісторыі Гродзеншчыны. Формы мерапрыемстваў для клубаўцаў - самыя разнастайныя: сустрэчы з вядомымі людзьмі горада, вечарыны, экскурсіі ў гістарычныя месцы і запаведныя куткі вобласці. За час існавання клуба яго ўдзельнікі змаглі па-новаму адкрыць для сябе старажытную Каложу, даведацца аб знакамітым старасце Антоніі Тызенгаўзе, прайсці пешкам усе вулкі Старага горада. А ў гасцях у клубаўцаў за гэтыя гады пабывалі гісторыкі А. Госцеў, В. Чарапіца, В. Швед, І. Трусаў; народныя ўмельцы сям’я Блудавых, сям’я Пярвухіных, А.Г. Кавалеўская, А.М. Белакоз; мастакі Д. Іваноўскі, А. Сураў; кіраўнік камернага хору “Дойлідства” Н.Б. Бульцэвіч, заслужаная артыстка  Беларусі А.А. Гайдуліс, кампазітар А.В. Бандарэнка, гітарыст Д. Асімовіч і іншыя.

У 2005 годзе у раён абслугоўвання бібліятэкі пераехала сярэдняя спецыялізаваная агуьнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннем слыху. Яе вучні сталі чытачамі філіяла №8. Для іх рыхтаваліся і правозділіся мерапрымствы згодна з праграмай ГЦБС “Мы і асаблівыя дзеці”. Бібліятэкары мелі магчымасць паспрабаваць свае здольнасці ў падрыхтоўцы не зусім звычайных форм мерапрыемстваў для такой асаблівай катэгорыі чытачоў.

У 2007 годзе у філіяле быў зроблены рамонт, бібліятэка набыла больш сучасны выгляд, памяшканні сталі ўтульнымі і камфортнымі.  Сёння фонд бібліятэкі складае больш за 26 тыс. экзэмпляраў дакументаў. Ім карыстаюцца штогадова больш за 3000 чытачоў. Для іх калектыў бібліятэкі праводзіць кожны год больш за 50 мерапрыемстваў розных форм. У 2013 годзе пачаў працаваць літаратурны клуб чытання дзяцей 6-10 гадоў "Святляк". Філіял №8 адзін з першых у ГЦБС (з 2007 года) пачаў аказваць дзецям і іх бацькам паслугі, звязаныя з камп’ютарнымі тэхналогіямі.

 
 
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя