Фiлiял №4

Адрас: вул. Дамброўскага, 55

Час працы: 10:00-19.00, субота 10.00-18:00

Выхадны: нядзеля;  Санітарны дзень: апошні аўторак  месяца

Тэлефон:  80152-55-17-19                  E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы ў facebook: 

Загадчык: Бяроза Алена Уладзiмiраўна

Клубы па iнтарэсах: КНІГАЛЮБ - мастацкі клуб, для аматараў мастацтва; КАЛЕЙДАСКОП - клуб для арганізацыі вольнага часу людзей з абмежаванымі магчымасцямі.


Асноўная інфармацыя:

Рашэнне аб адкрыцці бібліятэкі па вуліцы Дамброўскага, 55 было прынята ў чэрвені 1975 года. Для чытача бібліятэка адкрылася ў лістападзе 1975 года. Загадчыкам бібліятэкі-філіяла стала Рыбалка Г.І., першымі бібліятэкарамі - Галіна Чечун і Ларыса Варановіч. Без цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы праца па  набыццю бібліятэчнай мэблі і кніжнага фонду праводзіласа самастойна. Апрацаваць літаратуру і стварыць каталогі дапамагалі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя Я. Карскага.  

З 1 студзеня 1976 года бібліятэка стала філіялам №4 Гродзенскай ГЦБС. З 1976 года да 1988 бібліятэку ўзначальвалі Л.В.Рута, Т.А. Мазур, Л.В. Рабато. З 1988 да 1999 гадоў пасаду загадчыка бібліятэкі займала Г.М. Андрыянава. З 13 сакавіка 1991 года ў бібліятэцы працуе клуб па інтарэсах «Кнігалюб». На пасяджэннях клуба сустракаюцца штомесячна 20 аднадумцаў, аматараў чытання і мастацтва. Мэта клуба “Кнігалюб” – эстэтычнае выхаванне, знаёмства з лепшымі ўзорамі літаратуры, мастацтва, культуры, арганізацыя вольнага часу членаў клуба. Клуб запрашае таксама і на сустрэчы са знакамітымі гасцямі. Гасцямі мерапрыемстваў былі паэты і барды, святары, мастакі, ўрачы і інш.

З 1997 года на пасаду загадчыка філіяла прызначана Бяроза А.У., якая паспяхова кіруе ўстановай і сёння. Бібліятэка-філіял №4 абслугоўвае штогадова 3200 карыстальнікаў, прадастаўляючы ім доступ да дакументаў на розных носьбітах у агульнай колькасці больш за 36 тыс. экзэмпляраў.

У бібліятэцы з 2008 года ажыццяўляюцца паслугі, звязаныя з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. Супрацоўнікі філіяла №4 праводзяць масава-інфармацыйную работу з навучэнцамі СШ №22, гімназіі №5, Гродзенскага кадэцкага вучылішча, наведвальнікамі падлеткавага клуба “Мара”, наведвальнікамі  аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленініскага раёна г.Гродна”.

 

 
 
 

Дадатковая інфармацыя