Фiлiял №2

Адрас: вул. Белуша, 37

Час працы: 10:00-19:00, субота, нядзеля – 10:00-18:00

Выхадны з 01.09.2021 : панядзелак;   

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Тэлефон: 80152-71-86-28; 

E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Старонкі ў сацыяльных сетках:   

Клуб па інтарэсах: "3Д": для дома, для душы, для вольнага часу (Досуга). Збірае людзей рознага ўзросту для змястоўнага адпачынку.

Загадчык: Штамплеўская Наталля Аляксандраўна

Асноўная інфармацыя:

15 сакавіка 1968 года па Рашэнні Гродзенскага гарвыканкама №25 была адкрыта гарадская бібліятэка-філіял №2. Пра адкрыццё бібліятэкі расказваў артыкул, надрукаваны ў  газеце «Гродзенская праўда». Першапачаткова бібліятэка знаходілася на вул. Антонава, дзе размешчана фітааптэка. Бібліятэка праіснавала там некалькі месяцаў, а потым пераехала ў новае памяшканне на вул. Белуша, 37.

На момант адкрыцця бібліятэкі кніжны фонд складаў 3000 экзэмпляраў выданняў, а на канец 1968 года фонд вырас удвая да 7093 экзэмпляраў. У 1968 годзе ў бібліятэку запісаліся 1245 чалавек. Больш паловы чытачоў – рабочыя і інжынарна-тэхнічныя кадры прамысловых прадпрыемстваў горада, якія жылі ў інтарнатах зоны абслугоўвання бібліятэкі.

Першым загадчыкам бібліятэкі была Дарашкевіч Я.І. Яна працавала толькі паўгода, а затым была пераведзена на пасаду дырэктара ГДК. Пасля яе больш за 15 гадоў бібліятэку ўзначальвала Юдкіна Людміла Іосіфаўна. Затым кіраўнікамі філіяла былі Прошкіна А.М., Баброва Н.Ю., Лупач Г.В. З 2006 года бібліятэку-філіял №2 ўзначальвае Штамплеўская Наталля Аляксандраўна. 

У інтарнаце №25 “ГроднаАзот” па вул. Белуша, 25 у 1987 годзе дзейнічаў бібліятэчны клуб аматараў паэзіі «Муза», які праіснаваў да 1994 года. У інтарнаце Упраўлення ўнутраных спраў  па вул. Белуша, 51 да 1992 года працаваў перасоўны бібліятэчны пункт. У 80-х гадах супрацоўнікі бібліятэкі паспяхова бралі ўдзел у гарадскім свяце вуліцы Белуша. На працягу многіх гадоў бібліятэка цесна супрацоўнічае з сярэдняй школай №11.

У інтарнаце №25 “ГроднаАзот” па вул. Белуша, 25 у 1987 годзе дзейнічаў бібліятэчны клуб аматараў паэзіі «Муза», які праіснаваў да 1994 года. У інтарнаце Упраўлення ўнутраных спраў  па вул. Белуша, 51 да 1992 года працаваў перасоўны бібліятэчны пункт. У 80-х гадах супрацоўнікі бібліятэкі паспяхова бралі ўдзел у гарадскім свяце вуліцы Белуша. 

Значная колькасць масавых мерапрыемстваў патрыятычнай і маральна-этычнай накіраванасці праводзілася менавіта для школьнікаў СШ №11 ў 70-90-х гадах мінулага стагоддзя. У пачатку 70-х гадоў бібліятэка займала 3-е месца ў рэспубліцы па выкананні высокіх планавых паказчыкаў чытачоў, наведванняў, кнігавыдачы.  

У 2000 годзе бібліятэка пачынае супрацоўніцтва з Гродзенскім грамадскім аб’яднаннем татараў “Дуслык” і становіцца цэнтрам татарскай нацыянальнай культуры. Аб’яднанне стала Гродзенскім гарадскім аддзяленнем Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Татаро-башкирское культурное наследие “Чишма”. Праводзяцца сумесныя мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых людзей Татарстана, нацыянальным святам і памятным датам.

У 2016-2017 гадах фонд бібліятэкі-філіяла №2 складае каля 37 тысяч экзэмпляраў дакументаў. Штогадова ім карыстаюцца больш за 3 тысячы чытачоў, якім выдаецца больш за 65 тысяч экз. дакументаў. З 2011 года бібліятэка пачала аказваць паслугі, звязаныя з камп’ютарнымі тэхналогіямі.

У 2016 годзе пры бібліятэцы пачаў дзейнасць клуб "3Д" (для душы і дома), які служыць для змястоўнай арганізацыі вольнага часу людзей рознага ўзросту. З 2016 года рэалізуецца праект "Развіццё праз чытанне", які арганізавала бібліятэкар Іаланта Дамброўская. У 2017 годзе пачаў работу клуб па інтарэсах для дарослага насельніцтва "3Д" (для душы, дома, вольнага часу), які арганізавалі Н.Штамплеўская і Г.Лупач.

 
 

Дадатковая інфармацыя