ПЦПІ – што гэта?

Пра публічны цэнтр прававой інфармацыі. ПЦПІ г.Гродна

У Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі. Адным з яе элементаў з'яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ), заснаваныя Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе дзяржаўных публічных бібліятэк.

ПЦПІ – пункт вольнага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.
 
Задачы ПЦПІ:
  • арганізацыя вольнага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
  • фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія змяшчаюць эталонную прававую інфармацыю, матэрыялаў навукова-практычнага характару;
  • выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў бібліятэчнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання інфармацыяй прававога характару.

Паслугі публічнага цэнтра прававой інфармацыі (ПЦПІ)

  • прадастаўленне доступу да эталоннай прававой інфармацыі;
  • прадастаўленне поўнай інфармацыі пра склад фондаў і інфармацыйных рэсурсах ПЦПІ;
  • кансультацыйная дапамога ў пошуку крыніц прававой інфармацыі;
  • выкананне ўсіх відаў даведак: тэматычных, фактаграфічных, адрасных, удакладняльных;
  • выдача дакументаў з фонду ПЦПІ для часовага карыстання;
  • прыём заказаў на пошук неабходнага дакумента па тэлефонах 80152-69-70-54 і 80152-69-68-73;
  • індывідуальная БЯСПЛАТНАЯ ЮРЫДЫЧНАЯ КАНСУЛЬТАЦЫЯ у спецыяліста абласной калегіяй адвакатаў Кастрычніцкага раёна г. Гродна. Кансультаванне жадаючых – кожную апошнюю пятніцу месяца з 16.00 да 18.00 у гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка па адрасе: вул. Савецкіх пагранічнікаў, 51/2. Папярэдні запіс па тэлефоне: 80152-52-48-50.
  • капіраванне прававой інфармацыі на папяровы і электронны носьбіт карыстальніка (платная паслуга).

Паважаныя карыстальнікі!

Для вас працуюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі ў бібліятэках:
 
Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка (ГЦБ імя А. Макаёнка)
Адрас: вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 51/2
Тэлефоны: 69-70-54

Філіял №1
Адрас: вул. Даватара, 21
Тэлефон: 55-62-65

Філіял №2
Адрас: вул. Белуша, 37
Тэлефон: 71-86-28


Філіял №4
Адрас: вул. Дамброўскага, 55
Тэлефон: 55-17-19


Філіял №10
Адрас: вул. Пестрака, 36
Тэлефоны: 33-39-22, 33-39-23

Спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку
Адрас: вул. Дзяржынскага, 98
Тэлефон: 55-89-75
 
Публiчны цэнтр прававой iнфармацыi ў структуры публiчнай бiблiятэкi (артыкул). Глядзiце тут 

Электроныя рэсурсы па праву i юрыдычных навуках у фондзе ГЦБ iмя А. Макаёнка. Глядзiце тут

Дадатковая інфармацыя