На кніжнай паліцы. Генадзь Аўласенка

У кожнага могуць быць шкодныя звычкі. Хтосьці не любіць мыцца, хтосьці чысціць зубы, а нехта рабіць зарадку. А вось Вася нічога з гэтага не любіў рабіць. Таму і пасябравалі з ім Шкодныя звычкі і нават запрасілі да сябе ў госці. Толькі вось позна зразумеў Вася, што трапіць у краіну Шкодных звычак вельмі проста, а вось выбрацца не кожнаму пад сілу. У праекце дзіцячай бібліятэцы №7 «На кніжнай паліцы» кніга Генадзя Аўласенкі «Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак». Магчыма, прачытаўшы дадзеную кнігу, вы задумаецеся пра сваё стаўленне да ўласнага здароўя.

Прырода. Экалогія. Будучыня

Пасля працяглага перапынку члены клуба «Калейдаскоп» сустрэліся ў нязвыклай для сябе абстаноўцы. Гадзіна беражлівасці «Прырода. Экалогія. Будучыня» адбылася 2 ліпеня  на свежым паветры каля бібліятэкі № 4. Пад яркім ліпеньскім небам маладыя людзі ўспомнілі правілы эканомнага выкарыстання электраэнергіі, эфектыўнага зберажэння цяпла, беражлівага расходу вады, абмеркавалі, для чаго трэба берагчы прыродныя рэсурсы Зямлі, якія зусім не бязмежныя. Віктарына «Рацыянальна, эканамічна» дадала добрага настрою, а прагляд кніг пра экалогію пераканаў у неабходнасці беражлівых адносін да прыроды.

 

Чаму спяваюць жабы?

У праекце бібліятэкі № 10 ЖЫВАЯ КНІГА выдатная гісторыя пра Маленькую жабу, якая больш за ўсё на свеце любіла лічыць. Яна палічыла ўсё на сваім сажалцы, нават кругі на вадзе ад дажджу! Чым жа цяпер займацца Маленькай жабе? Як перамагчы нуду іншых жаб? Адказ вы знойдзеце ў кнізе пісьменніка і ілюстратара Кацярыны Панфілавай. Гісторыя даносіць важную думку, што проста робячы тое, што больш за ўсё любіш, магчыма да непазнавальнасці змяніць свет вакол сябе, а навакольных ператварыць з «сумных жаб» у «жыццярадасных шчасліўцаў».

 

Таямнічы Гогаль

2 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей прайшла сустрэча з юнымі чытачамі, якія трэці тыдзень запар прыходзяць у бібліятэку, каб паслухаць і расказаць страшныя гісторыі. «Таямнічы Гогаль» – менавіта так гучала тэма сустрэчы. І абраная яна нездарма. Бо ў гэтым годзе споўнілася б 200 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча. Бібліятэкар расказала хлопчыкам і дзяўчынкам біяграфію пісьменніка, поўную загадак і містыкі, і пазнаёміла з творамі, якія таксама поўныя фантастычных істот і таямнічасці. Напрыканцы мерапрыемства былі прагледжаны ўрыўкі з фільма «Вій» па аднайменнай аповесці М.В. Гогаля.

 

Чытаем з густам # 4

Працягваем знаёміць Вас з літаратурнай кухняй. Сёння ў праекце «Чытаем з густам» Зінаіда Крылова чытае ўрывак з паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». А бібліятэкары прапануюць прыгатаваць бігас па-польску.

 

Казачны перапалох

2 ліпеня ў чытальнай зале пад адкрытым небам бібліятэкі №9 была арганізавана літаратурная віктарына для дзяцей «Казачны перапалох». Пасля размінкі «Ці добра ты ведаеш казкі» вызначыліся адразу два лідары. Яны ж перамаглі і ў казачным конкурсе «Блытаніна», дзе пераблыталіся назвы казак, і трэба было адгадаць правільнае. У іншых конкурсах «Тэлепартацыя», «Адгадай чароўны прадмет па сучасным апісанні» знаўцаў аказалася больш. Затым дзеці пазнаёміліся з правіламі старадаўняй гульні ў фанты. Трэба было па малюнку назваць казачнага героя, узгадаць назву казкі і выканаць жартоўнае заданне. Гульня ў фанты дапамагае развіваць фантазію, спрыяе зносінам і вучыць падпарадкоўвацца правілам калектыўнай гульні. Дзеці з задавальненнем гулялі.

 

Дадатковая інфармацыя