Любоўю матулі мы сагрэты

15 кастрычніка ў бібліятэцы № 1 для вучняў 5 класа СШ № 18 прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Любоўю матулі мы сагрэты», прысвечаная Дню маці. Пад гукі вясёлых мелодый дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах «Гаспадынька», «Мая мама самая, самая», адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны. На працягу мерапрыемства гучалі самыя добрыя, пяшчотныя словы пра матуль. У завяршэнні дзеці прачыталі кранальныя вершы пра маму.

Жанчыны, якія чытаюць кнігі і п'юць каву

11, 14 і 15 кастрычніка супрацоўнікі бібліятэкі № 3 віншавалі З Днём маці прадстаўніц прадпрыемстваў горада. З сучаснай жаночай прозай пазнаёміліся мамы Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, ААТ «БелТАПАЗ», ветэраны працы гарадской дзіцячай паліклінікі № 2.  Падарожжа «Шчаслівыя жанчыны чытаюць кнігі і п’юць каву» суправаджалася водарам гэтага напою, таму што прафсаюзныя актывы арганізавалі віншаванне працуючых мам за кубачкам кавы. Аповед аб кнігах працягваўся гутаркай аб літаратуры для дзяцей, аб рукадзеллі, аб бібліятэках. Бібліятэкары распаўсюджвалі рэкламныя буклеты, расказвалі аб паслугах, што аказваюцца насельніцтву горада.

Дзякуй табе, дарагая мама!

Літаратурная гадзіна «Дзякуй табе, дарагая мама!» прайшла 15 кастрычніка ў бібліятэцы № 4 для выхаванцаў дзіцячага сада № 52. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як Дзень маці адзначаюць у Беларусі і ў іншых краінах. Прагучалі вершы і песні, прысвечаныя самаму роднаму чалавеку. Дзеці расказалі пра тое, як павіншавалі сваіх матуль, а вясёлыя конкурсы дапамаглі стварыць святочную атмасферу і выбраць лепшага памочніка мамы.

Дэкаратыўныя прадстаўнікі сямейства парасонавых

14 кастрычніка ў клубе «Флора» гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка адбылася інфармацыйная гадзіна «Дэкаратыўныя прадстаўнікі сямейства парасонавых». Члены клуба пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Кавальчук М.С. абмеркавалі найбольш распаўсюджаныя з іх: кроп, пятрушка, сельдэрэй і інш. Прысутныя атрымалі парады па догляду за раслінамі сямейства парасонавых.

 

Гродзенскія «Разумнікі» на «Волаку і Вісеку-2019»

12 і 13 кастрычніка каманда «Разумнікі» інтэлектуальнага клуба «Эрудыт» спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку ўдзельнічала ў 20-м фестывалі інтэлектуальных гульняў сярод каманд раённых цэнтраў і малых гарадоў Рэспублікі Беларусь «Кубак Валока і Вісека – 2019». На гэты раз у Ваўкавыск прыехалі 25 дарослых і 13 дзіцячых каманд. Урачыстае адкрыццё фестывалю было яркім і эмацыйным: грацыёзныя дзяўчыны тэатра моды «Спадчына», цыганскі квартэт, новы медыя-жанр у выкананні вядучай Галіны Шавяленка, забаўляльнае шоу з Леанідам Клімовічам, юбілейныя талерачкі з выявай Валока і Вісека ў падарунак для кожнай каманды – і ўсё гэта пад слоган «Што такое 20? Гэта...!». У традыцыйных гульнях фестывалю «Разумнікі» як усе, на роўных шукалі правільныя адказы: памыляліся –засмучаліся, знаходзілі – радаваліся. У выніку з 25 каманд у гульні «Рызыкуй!» – 7 месца, у «Тройцы» – 2 месца, «6х6» – 4 месца і ў галоўнай гульні фестывалю «Што? Дзе? Калі?» – 4 месца. Папярэдне ў агульным выніку фестывалю «Разумнікі» выйшлі на 2 месца.

Мы павінны з табою самі дапамагаць па гаспадарцы маме

14 кастрычніка навучэнцы 2 класа гімназіі № 5 прыйшлі ў бібліятэку № 8 на свята, прысвечанае Дню маці. Дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй і традыцыямі святкавання Дня маці ў нашай краіне і за мяжой. Працягнулася мерапрыемства гутаркай, у якой кожны стараўся расказаць пра сваю любую матулю. Затым чыталі вершы, спявалі песні, адгадвалі загадкі, танцавалі, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах. Цікава прайшлі конкурсы: «Папялушка», у якім трэба было чыста прыбраць кватэру, «Гаспадынька» – хутка падабраць гародніну і садавіну для баршча і кампота, а таксама памыць і пасушыць бялізну. Хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў Рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам» – падпісалі сваёй маме віншавальную паштоўку.

 

Дадатковая інфармацыя