Расказаць за 400 секунд. Вынікі

З 1 сакавіка па 10 чэрвеня ў бібліятэках Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна праходзіў конкурс у фармаце ПЕЧА-КУЧА «Расказаць за 400 секунд». Конкурс прадугледжваў рашэнне наступных задач: стварэнне прэзентацыі пра бібліятэку, напрамках яе дзейнасці, аб яе рэсурсах, паслугах, супрацоўніках установы культуры; і прасоўванне створанай прэзентацыі ў сацыяльных сетках, у іншых установах з мэтай рэкламы бібліятэчнай дзейнасці. На конкурс было прадстаўлена 10 работ. У іх бібліятэкары распавядалі пра стаўленне да сваёй прафесіі, пра новыя праекты, аб арганізацыі працы ў бібліятэцы. Па выніках лепшымі прызнаны работы філіялаў № 5, № 10 і аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А.Макаёнка. Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў і жадаем новых творчых праектаў !!! Паглядзець усе працы можна тут.

Кніжныя сустрэчы. Нікалас Спаркс

Супрацоўнікі бібліятэкі №3 прапануюць да прачытання раман Нікаласа Спаркса «Спяшайся кахаць». Ціхае мястэчка Бафор. Кожны год Лэндон Картэр прыязджае сюды, каб успомніць гісторыю сваёй першай любові ... Гісторыю радасці і суму, шчасця і болю. Гісторыю пачуцця, якое чалавеку даводзіцца выпрабаваць толькі раз у жыцці – і запомніць назаўсёды. Гэтая душашчыпальная гісторыя прымушае пра многае задумацца. Пра жыццё, якое працякае ў нас на вачах, пра каханне, якое можа ўзрушыць у зусім нечаканы момант, пра тое, што мы абавязаны хоць часам праявіць клопат і ўвагу да навакольных людзей. Буктрейлер да кнігі вы можаце паглядзець прайшоўшы па спасылцы.

 

Летняя гульнятэка

9 ліпеня хлапчукі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Летняя гульнятэка» у чытальнай зале пад адкрытым небам бібліятэкі №9. Дзеці расказалі пра тое, чаму яны любяць лета, якія цікавыя заняткі дапамагаюць ім не сумаваць на канікулах. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны-гумарыны, бліц-віктарыны «Адгадай-ка», адгадвалі песню па падказцы. Па традыцыі мерапрыемства скончылася рухомымі гульнямі «Штандр» і «Хто ляціць?».

 

Сустрэча ў «Дружбе»

9 ліпеня супрацоўнікі бібліятэкі №10 наведалі прышкольны аздараўленчы лагер «Дружба» на базе гімназіі №9 г. Гродна. Разам з адпачывальнікамі ў ім дзецьмі здзейснілі казачнае падарожжа па любімых краінах, а таксама пагулялі з мячом, выканалі некалькі фізкультхвілінак «Падымайце плечыкі», «Жывуць хлопчыкі – вясёлыя пальчыкі», «Мора хвалюецца раз ...», а ў канцы актыўна адказвалі на пытанні віктарыны . Па традыцыі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства былі запрошаны ў бібліятэку за займальнымі кнігамі.

 

Гарадзенскія легенды і таямніцы

9 ліпеня сябры і чытачы аддзела абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка па традыцыі сабраліся на «літаратурнай прызбе», каб даведацца што-небудзь новае і ... страшнае. Гаворка зайшла пра легенды і таямніцы нашага роднага горада. Заснаваны ў 1127 годзе, Гродна захоўвае мноства сакрэтаў. А даведацца пра іх дапамагла выдатная кніга Андрэя Павача «Легенды не старой Гародні», у якой масты, дома, вуліцы спяшаюцца распавесці нам сваю гісторыю.

На кніжнай паліцы # 7

З дзіцячых гадоў мы імкнемся спазнаць усе вакол. Менавіта ў гэты момант бацькам на дапамогу прыйдзе казка, якая дапаможа растлумачыць, як уладкованы свет, якіх птушак называюць пералётнымі і пра што ў поле васількі шэпчуцца. У праекце дзіцячай бібліятэкі № 7 «На кніжнай паліцы» кніга казак Алеся Карлюкевіча «Зорны шлях белых гарлачыкаў». Героі казак вельмі любяць падарожнічаць – па Беларусі і наогул па свеце. Але часам здараецца, што ў сваіх падарожжах яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. Каб пераканацца ў гэтым, запрашаем і вас у казачнае падарожжа па старонках кнігі.

 

Дадатковая інфармацыя