Правілы дарожнага руху

Дзіцячая бібліятэка № 6 прапануе пачытаць кнігу Андрэя Усачова «Правілы дарожнага руху. Для будучых кіроўцаў і іх бацькоў». Выданне знаёміць дзяцей і дарослых з тым, як правільна пераходзіць дарогу, катацца на ровары, паводзіць сябе ў грамадскім транспарце. Інфармацыя падаецца неардынарна і нават пацешна. Выданне напоўнена пазнавальнымі апавяданнямі і вясёлымі вершамі. А яшчэ аўтар у кнізе задае дзецям пытанні, прыцягваючы іх да выканання пэўных заданняў.

 

Здароўе дыхальнай сістэмы

9 ліпеня сямейны клуб «Здравушка» пры Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка аднавіў сваю працу. Чарговае пасяджэнне прайшло на платформе Zoom на тэму: «Як захаваць здароўе дыхальнай сістэмы». На анлайн-сустрэчу з членамі клуба выйшла лекар-пульманолаг Людміла Тарахович (г. Мінск). Людміла Іванаўна даступна распавяла аб комплекснай падтрымцы дыхальнай сістэмы ва ўмовах эпідэміі каранавірусной інфекцыі, дала рэкамендацыі як знізіць ўскладненні пасля вірусных захворванняў, а таксама пра тое, як падтрымліваць лёгкія ў выпадку наяўнасці хранічных захворванняў органаў дыхання. Доктар адказвала на шматлікія пытанні слухачоў у анлайн-фармаце. Гэты першы вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў апынуўся вельмі зручным. Відэаканферэнцыя праходзіла ў вячэрні час, калі ўдзельнікі вярнуліся з працы, завяршылі свае хатнія справы, у сваіх зручных хатніх крэслах атрымлівалі карысныя веды і навыкі.

Аранжавая кніга

На летняй пляцоўцы дзіцячай бібліятэкі №5 чытачы знаёміліся з самымі цікавымі кнігамі, якія былі прадстаўлены на выставе «Аранжавая кніга». Хтосьці знайшоў сваю любімую кнігу, а хтосьці знайшоў тое, што хацеў бы прачытаць. Увесь дзень 9 ліпеня ўсе жадаючыя чыталі любімыя ўрыўкі з кніг, дзяліліся ўражаннямі і рэкамендавалі адзін аднаму  кнігі, якія спадабаліся. Пераходзіце на You-Tube канал дзіцячай бібліятэкі № 5, каб паглядзець, як весела правялі час хлопцы на летняй пляцоўцы.

 

Тося-Бося

10 ліпеня бібліятэкары аддзела абслугоўвання дзяцей пабывалі ў гасцях у дзіцячым саду № 35. Бібліятэкары засумавалі па сваім маленькім сябрам, а хлопчыкі і дзяўчынкі засумавалі па гучным чытанням. Для доўгачаканага чытання была абраная кніга літоўскай пісьменніцы Ліны Жутаўтэ «Тося-Бося і летуценны дзень нараджэння». На дзень нараджэння да нас прыходзяць сябры і блізкія людзі. А да Тосі-Босі прыйшлі сапраўдныя монстры! Што для гэтага трэба было зрабіць? Проста верыць у сваю мару, ну і, вядома, ведаць хатні нумар тэлефона монстра. Не верыце? Бацькі і бабуля дзяўчынкі таксама не верылі, а атрымаўся самы летуценны дзень нараджэння!

 

Расследаванні ў цацачным каралеўстве

У анлайн-праекце «Пачытай-ка» бібліятэкі №4 прадстаўлена кніга Кацярыны Акавітай «Расследаванні ў цацачным каралеўстве», якое знаходзіцца далёка-далёка на поўначы або, калі паглядзець з іншага боку – то на поўдні. Тут чакаюць дэтэктыўныя расследаванні, пошукі выкрадзенай Прынцэсы, бітву з цмокам і шмат-шмат захапляльных прыгод! Хутчэй збіраемся ў шлях – насустрач вясёлым героям і незвычайным таямніцам!

 

Чытаем з густам # 5

Па традыцыі ў пятніцу наша літаратурная кухня адкрывае чарговую кнігу. Сёння на вячэру Вас запрашае галоўны герой Брэма Стокера –сам граф Дакула. А бібліятэкары прапануюць прыгатаваць «разбойніцкае спякотнае» ці хаця б «кураня ў папрыцы». Такім чынам, чытаем з густам

Дадатковая інфармацыя