Пастка для кнігачэя

28 чэрвеня ў чарговы раз рабяты з прышкольных лагераў школы СШ №31 і №26 пабывалі ў бібліятэцы № 10, дзе прынялі ўдзел у турніры знаўцаў кнігі «Пастка для кнігачэя» і ў гульнявой праграме «Смех для ўсіх». Удзельнікі турніру паказалі нядрэнныя веды, эрудыцыю і начытанасць, правільна адказвалі на пытанні, за што каманды і атрымалі самы лепшы падарунак – кнігу.

А вясёлыя конкурсы «Пакажы і раскажы», «Адгадай-ка», «Дакажы слоўца», «Хто-такая, хто-такі», лагічныя заданні «Знайдзі слова», «Казачны лабірынт», «Апішы героя кнігі» дапамаглі ўспомніць свае любімыя творы і правільна вырашыць заданні.

 

Чысціня і прыгажосць

28 чэрвеня бібліятэку №8 наведалі два атрада № 2 і № 6 прышкольнага лагера гімназіі №5. Гадзіну экалогіі «Чысціня і прыгажосць па суседстве» прайшла у форме віртуальнага экалагічнага падарожжа па нашай зялёнай планеце, дзе на кожнай станцыі-прыпынку школьнікам прапаноўваліся розныя заданні. Рабяты хутка падзяліліся на каманды, адказвалі на пытанні віктарыны і заданні на картках.

 

Сам здароўе берагу

28 чэрвеня бібліятэку №1 наведаў прышкольны лагер сярэдняй школы№18. Была праведзена пазнавальная праграма «Сам здароўе берагу і табе дапамагу». Дзеці даведаліся, як клапаціцца пра сваё здароўе і выконваць правілы асабістай гігіены, прынялі ўдзел у конкурсе «Хто першы?», «Чыстым жыць-здаровым быць!». Рабяты актыўна праявілі сябе ў гульні «Карысныя і шкодныя прадукты», а таксама паглядзелі мультфільм «Здароўе пачынаецца дома». Напрыканцы мерапрыемства кожны з школьнікаў падзяліўся сваімі карыснымі звычкамі.

 

Дадатковая інфармацыя