Тэдзі-мыш

11 кастрычніка ў бібліятэцы № 3 адбылася першая восеньская сустрэча ў клубе «Гарадзенская лялька». Сумесны пашыў мышкі-тэдзі перайшоў у жывыя зносіны, чаяванне. Новы майстар А.Равінская пазнаёміла ўсіх са сваёй лялькай з палімернай гліны «Спячы анёл». Выраб мышкі, сімвала 2020 года працягнецца ў бібліятэцы яшчэ на двух майстар-класах.

 
 

Хай мама пачуе

 

17 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ ім. А. Макаёнка прайшоў ранішнік, прысвечаны нядаўнешняму Дню Маці «Хай мама пачуе ...». Удзельнікамі свята былі вучні 3 «А» класа СШ №6 са сваімі мамамі. Дзеці натхнёна чыталі вершы для мам і бабуль, спявалі песні, казалі кампліменты, рабілі прычоскі і ўпрыгожылі сонейка ласкавымі словамі для мам і бабуль. Мамы ўспомнілі дзіцячыя мультфільмы, адказаўшы на пытанні відэа віктарыны «Адгадай мультфільм па голасе», разам з дзецьмі ўдзельнічалі ў конкурсах «Даведайся маму», «Частуй дзіцяці», «Сланіха і сланяняты». Скончылася свята дружным выкананнем песні «Мама, першае слова».

Знаёмства з творчасцю Якуба Коласа

17 кастрычніка ў бібліятэцы №10 правялі гучныя чытанні  для выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага сада №70. Напярэдадні дня нараджэння беларускага класіка Якуба Коласа дашкалят пазнаёмілі з некаторымі старонкамі з жыцця і творчасці выдатнага пісьменніка. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі гісторыі пра жыццё маленькага хлопчыка Канстанціна, яго любові да навакольных людзей, прыродзе. Былі прачытаны казкі Якуба Коласа «Светлячкі», «Гарошак», «Зайчыкі», верш «На рэчцы зімой», а дзеці ў сваю чаргу стварылі маленькія ілюстраваныя кніжкі па матывах гэтых казак.

 

Сіла слова: цудатворная і разбуральная

16 кастрычніка ў бібліятэцы № 2 для вучняў 4 «В» класа СШ № 11 прайшла гадзіна этыкету «Сіла слова: цудатворная і разбуральная». Бібліятэкары расказалі пра тое, што ветлівасцю лічыцца ўменне паважліва і тактоўна размаўляць з людзьмі, пра непажаданыя для ўжывання словы. Школьнікі даведаліся, як вітаюць адзін аднаго людзі ў розных краінах, успомнілі творы, у якіх сустракаюцца добрыя словы, адгадалі загадкі. Напрыканцы мерапрыемства склалі правілы этыкету, якія дапамогуць у жыцці.

 
 
 

Краіна здароўя – 2

15 кастрычніка ў бібліятэцы № 7 для вучняў 3 «В» класа прайшла гадзіна інфармацыі «Краіна Здароўя». Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся і ўспомнілі спосабы ўмацавання здароўя. Выстава літаратуры «У здаровым целе – здаровы дух» раскрыла фонд бібліятэкі па тэме. Прагляд мультфільма «Смяшарыкі. Азбука здароўя» дапамог замацаваць атрыманыя веды.

Любоўю матулі мы сагрэты

15 кастрычніка ў бібліятэцы № 1 для вучняў 5 класа СШ № 18 прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Любоўю матулі мы сагрэты», прысвечаная Дню маці. Пад гукі вясёлых мелодый дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах «Гаспадынька», «Мая мама самая, самая», адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны. На працягу мерапрыемства гучалі самыя добрыя, пяшчотныя словы пра матуль. У завяршэнні дзеці прачыталі кранальныя вершы пра маму.

Дадатковая інфармацыя