Кніжныя жмуркі

Памятаеце папулярную ў дзяцінстве гульню «Жмуркі»? Тую гульню, у якой адзін з удзельнікаў з завязанымі вачыма ловіць іншых і імкнецца пазнаць іх. Дзіцячая бібліятэка №7 прапануе згуляць у яе разам, трохі змяніўшы правілы. З 12 па 16 лютага ўсе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у акцыі «Кніжныя жмуркі». Сутнасць акцыя ў тым, каб наўздагад ўзяць з выставы невядомую кнігу, утоеную пад паперай, на якой напісана ўсяго тры словы, якія характарызуюць змест кнігі. Для ўдзелу ў гульні запрашаюцца юныя аматары чытання ад 6 да 12 гадоў.

Такім незвычайным спосабам у гульнявой форме бібліятэкары хочуць падтрымаць або распаліць у юных чытачах кніжную цікаўнасць. Арганізатары акцыі гарантуюць, што чытанне будзе не толькі займальным, але і якасным – бібліятэкары выбралі лепшыя кнігі, якія чакаюць свайго чытача ў бібліятэцы №7 па адрасе: Гродна, вул.Камарова, 5.

Адзін дзень

«Адзін дзень» Дэвіда Нікалса – гэта «цудоўная кніга пра прорву паміж тымі, кім мы былі, і тымі, кім сталі...». Гэта своеасаблівае падарожжа ў свет жыцця герояў, якія дазваляюць нам зазірнуць у яе ўсяго на адзін дзень – 15 ліпеня 1989-га, 1990-га, 2000-га і гэтак далей. Іх чакаюць поспех і расчараванні, няўдалыя шлюбы і пацешныя прыгоды. І магчыма, пройдзе цэлае жыццё, перш чым кожны з іх зразумее: той, каго ён адчайна шукае ўжо столькі гадоў, увесь гэты час быў побач. Глядзіце фільм, чытайце кнігу! А дапаможа вам у гэтым буктрэйлер, створаны супрацоўнікамі бібліятэкі №3.

Лялька

10 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі адбылася куратарская экскурсія па выставе «Лялька», якая прадставіла работы майстроў-лялечнікаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Супрацоўнікі бібліятэкі №3 сталі яе ўдзельнікамі. Майстры бібліятэчнага клуба «Гродзенская лялька» прадставілі лялькі ручной работы з фонду музейнага пакоя «Лялечны дом» і адказалі на пытанні экскурсантаў аб тым, як ствараюцца работы, як шмат часу гэта займае і якія складанасці ўзнікаюць пры стварэнні гэтых рукатворных шэдэўраў.

Выпадак у Пінгвініі

У анлайн-праекце бібліятэкі №4 «Пачытай-ка!» распавядаецца пра кнігу Святланы Фадзеевай «Выпадак у Пінгвініі». Галоўны герой дапытлівы непаседа Пінгвін жыве на беразе Антарктыкі ў дзіўнай краіне Пінгвініі. Ён не дае засумаваць ні маме, ні настаўнікам, ні аднакласнікам. Катанне на ледзяных горках, мноства падступных пытанняў і першы палёт — гэта толькі нявінныя забавы маленькай гарэзы. На ўроках жа яго займаюць куды больш сур'ёзныя рэчы: вандроўцы і караблекрушэння, патанулыя скарбы і незлічоныя багацці. Таму спусціцца на самае дно акіяна ў пошуках марской зоркі для прыгажуні Пеначкі было існай дробяззю для сапраўднага героя!

Жыццё без гвалту

9 лютага ў бібліятэцы №2 для навучэнцаў 6 «В» класа сярэдняй школы №11 правялі гадзіну інфармацыі «Жыццё без гвалту і жорсткасці». Псіхолаг аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марына Віктараўна Карэцкая распавяла аб відах гвалту, аб межах недатыкальнасці і куды звяртацца па дапамогу ў выпадку неабходнасці. Падлеткі высветлілі як выглядае сям'я без гвалту, склалі свой збор правілаў, па якіх будуюцца здаровыя адносіны з блізкімі людзьмі. Атрыманыя веды замацавалі з дапамогай практыкаванняў «Замер асабістай прасторы» і «Памежнік свайго цела».

Вялікі байкапісец

9 лютага бібліятэка №7 правяла літаратурную гадзіну «Вялікі байкапісец», прысвечаную 255-годдзю з дня нараджэння І.А. Крылова. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў 3 «Б» класа сярэдняй школы №7 з біяграфіяй байкапісца. Дзеці ўважліва слухалі павучальныя гісторыі пра Страказу і Мурашку, шкадавалі бедную Варону, прааналізавалі байкі «Мартышка і акуляры», «Квартэт», «Лебедзь, Шчупак і Рак».

Дадатковая інфармацыя