ГОДНАЕРОДНАЕ. Грычын

Беларуская гатычная гісторыя на ўсе часы – аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» распавядае пра падзеі, якія адбываюцца на страшных тарфяных балотах. Балота Грычын стала прататыпам тарфянікаў гэтага несмяротнага твора. Пра гэтае балота можна знайсці звесткі ў «Маляўнічай Расіі» пад рэдакцыяй Адама Кіркора, пранікнёным аповедзе пра Беларусь – яе народ, помнікі і гісторыі; у Герадота ў яго «Гісторыі» (шостая кніга «Мельпанэна»). Цяпер гэтага балота практычна няма, яно было асушана падчас маштабнай меліярацыі ў 1960-1970-х гадах. Падрабязней - у відэа, створаным супрацоўнікамі бібліятэкі № 5.

Захаваем Зямлю

19 кастрычніка ў бібліятэцы №1 правялі экалагічны турнір «Захаваем зямлю – захаваем жыццё». У ходзе турніру выхаванцы дзіцячага сада № 24 змаглі даведацца шмат цікавага аб узаемадзеянні раслін і жывёл, пазнаёміліся з правіламі паводзін у лесе. Затым рабяты падзяліліся на дзве каманды. Турнір складаўся з пяці конкурсаў. Адгадвалі загадкі пра месяцы года, у конкурсе «Зачараваны лес» рабяты замацавалі свае веды аб правілах паводзін у лесе. Мерапрыемства завяршылася праглядам мультфільма «Лясная хроніка».

Урокі эканоміі ў побыце

19 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка прайшла пазнавальная гадзіна «Урокі эканоміі ў побыце» для вучняў 2 «В» класа сярэдняй школы №6. Бібліятэкар расказала дзецям, што трэба рабіць, каб зэканоміць ваду, газ, цяпло і электрычнасць у сваіх дамах і кватэрах, пра тое, што можа быць у будучыні, калі мы не будзем беражліва выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы. 

Хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі заданні: складалі алгарытм мыцця рук, адгадвалі загадкі пра электрапрыборы, «сартавалі» смецце ў спецыяльныя кантэйнеры. Пасля адгадвання крыжаванкі» «Электрычнасць» прачыталі ключавое слова. Таксама кожнае дзіця намалявала памятку па эканоміі, а ў завяршэнні сустрэчы дзеці паглядзелі мультфільм «Тры ката. Закон эканоміі».

Правілы здароўя

13 і 19 снежня бібліятэку №8 наведалі навучэнцы гімназіі №5. Разам з бібліятэкарамі дзеці ўспомнілі, якіх правілаў трэба прытрымлівацца, каб быць здаровым. Таксама бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з кнігай Ірыны Токаравай «Спартыўны гарадок».  У аповесці распавядаецца аб незвычайным горадзе, дзе жывуць тыя, хто вельмі любіць спорт і здаровы лад жыцця.  Хлопчыкам і дзяўчынкам мелася быць місія па выратаванні спартыўнага гарадка ад герояў кнігі, якія не хацелі весці здаровы лад – Гультайкі, Ныціка ,Болькі, Гаджэтыка і Абжоркі. Так, гімназісты складалі піраміду правільнага харчавання для Абжоркі і займаліся спартыўнымі практыкаваннямі з Гультайкай. Затым вучылі правілам гігіены Больку і тлумачылі правілы па захаванні зроку Гаджэтыку. Затым рабяты наведалі «Урок весялосці» разам з Ныцікам і склалі распарадак дня, які дапаможа героям кнігі быць заўсёды здаровымі.

Тата – мой герой

19 кастрычніка супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №5 правялі майстар-клас «Тата – мой герой» для выхаванцаў дзіцячага садка №37. З дапамогай бібліятэкараў малыя зрабілі віншавальныя паштоўкі для сваіх тат. На вокладцы паштоўкі былі прылепленыя медалі самаму лепшаму таце. Змест паштоўкі кожнае дзіця магло аформіць індывідуальна, праявіўшы творчасць і фантазію. У канцы мерапрыемства дзеці развучылі танец для тат і паабяцалі часцей радаваць сваіх бацькоў.

Багі і героі Старажытнай Элады

18 кастрычніка ў бібліятэцы №8 адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Святляк». Бібліятэкары пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з багатай міфалогіяй старажытнай Грэцыі. Члены клуба даведаліся, чаму грэкі называлі сваю краіну Эладай, а сябе элінамі. Пачулі, як ствараліся міфы Старажытнай Грэцыі і высветлілі, як з'явіліся першыя старажытнагрэцкія багі. Вызначылі, дзе жылі галоўныя багі Старажытнай Элады і чым яны займаліся. Таксама дзеці выканалі заданні і паўдзельнічалі ў гульнях на тэму старажытнагрэцкай міфалогіі. 

Так, рабяты шукалі інгрэдыенты для амброзіі – ежы багоў. Затым наведалі ўрокі лекавання разам з Богам медыцыны Асклепіем.  Пасля гэтага сталі ўдзельнікамі судовага працэсу, дзе пазнаёміліся з багіняй правасуддзя Фемідай. Потым рабяты дапамагалі ствараць хвалі марскому цару Пасейдону і вярталі крылы багіні вясёлкі Ірыдзэ.

Дадатковая інфармацыя