Дзень роднай мовы

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы № 10 для выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага сада № 105 прайшоў урок «Самы прыгожы, самы меладычны ...». Малышы вучыліся адрозніваць на слых рускую і беларускую мовы, назіралі за асаблівасцямі вымаўлення беларускіх слоў, распавядалі казку па малюнкам, пагулялі ў гульню «Перакладчык», прагледзелі мультфільм «Піліпка-сынок» і адгадалі загадкі. У канцы сустрэчы іх чакалі салодкія прызы. Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і традыцыйнае запрашэнне стаць чытачамі бібліятэкі.

 

Гродна скрозь прызму часу

20 лютага ў клубе «Сябрына» бібліятэкі № 1 адбылася сустрэча з гісторыкам, загадчыкам аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Андрэем Фрыдрыхавічам Вашкевічам. Члены клуба мелі ўнікальную магчымасць не толькі паслухаць выступленне госця, але і паглядзець прынесеныя ім фатаграфіі. Бо тэмай сустрэчы стала адно з сучасных кірункаў – вусная гісторыя-жыццё людзей, расказаная імі самімі, гісторыя вачыма відавочцаў. Удзельнікі сустрэчы задавалі Андрэю Фрыдрыхавічу пытанні пра горад Гродна, якія цікавяць іх у першую чаргу: лёс старадаўніх будынкаў горада, цяпер пустуючых, рэканструкцыя Старога замка і інш.Напрыканцы сустрэчы Андрэй Вашкевіч зрабіў для чытачоў памятныя надпісы ў сваіх кнігах, якія ёсць у бібліятэцы.


 

Мы абаронцамі станем

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны 19 і 20 лютага ў дзіцячай бібліятэцы №8 прайшла інфармацыйна-гульнявая праграма «Мы абаронцамі станем», галоўнымі героямі якой сталі навучэнцы 3-х класаў гімназіі №5. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята з самых старажытных часоў да нашых дзён, даведаліся шмат цікавага аб прафесіі ваеннага, пра тое, што ў войску служаць не толькі хлопцы, але і дзяўчаты, пабывалі на відэаэкскурсіі ў адзяленні паветрана-дэсантных войскаў і паглядзелі, як правільна варыць у паходзе салдацкую кашу. Хлопчыкі прынялі ўдзел у конкурсах: «Страявая падрыхтоўка», «Адцісканні», «Пагоны», «Самы трывалы», дзе спаборнічалі ў сіле, спрыту, хуткасці, а дзяўчынкі з азартам падбадзёрвалі іх і ўзнагародзілі медалямі.

 

Пагаворым пра кіно

20 лютага ўвечары кінаманы горада сабраліся ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка. Тут адбылася першая кіналекцыя «Пагаворым пра кіно». Пра тое, што адбываецца за «кулісамі» здымак, распавяла і паказала аўтар праектаў «Нулявы кіламетр», «Шоу-Бяседа», «Культурны горад», журналістка Наталля Шматко. За кароткі адрэзак часу прысутныя даведаліся, хто на самай справе быў вынаходнікам кінематографа, паглядзелі фільм «Прыбыццё цягніка» ў апрацоўцы XXI стагоддзя. А таксама даведаліся, хто такія Луі Лепренс і Роберт Флаэрці, і навучыліся правілах «разумнага гледача».

 

Курыць не модна

20 лютага ў бібліятэцы № 2 для вучняў 10 класа СШ № 11 прайшоў урок здароўя «Курыць не модна – дыхай свабодна». У актуальнай размове была раскрыта праблема ўжывання тытуню і іншых курыльных сумесяў падлеткамі. Бібліятэкары распавялі пра негатыўнае ўздзеянне курэння на арганізм, стадыях фарміравання тытунёвай залежнасці. Навучэнцы даведаліся пра галоўныя фактары добрага самаадчування: руху, плаванні, правільным харчаванні, якія дапамогуць змагацца са шкоднай звычкай.

 

Салдацкая школа

20 лютага ў бібліятэцы №7 правялі гульнявую праграму «Салдацкая школа», удзельнікамі якой сталі вучні 3 «Г» класа СШ № 7. Дзеці даведаліся чаму 23 лютага прынята віншаваць мужчын, пазнаёміліся з кнігамі серыі «Гісторыя для школьнікаў», каманды біліся ў сіле і кемлівасці з дапамогай конкурсных заданняў «Пад'ём», «Ваенная форма салдата», «Без чаго салдат не салдат», «Прыказкі», «Перанясіце шарыкі» і «Камплімент». Журы аб'ектыўна ацаніла гульню каманд і кожны ўдзельнік атрымаў прыз.

Дадатковая інфармацыя