Вясёлыя гісторыі В. Драгунскага

16 лістапада ў бібліятэцы № 10 сабраліся сябры клуба «Мазаіка» на літаратурную гадзіну «Вясёлыя героі Віктара Драгунскага». Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй дзіцячага пісьменніка, акцёра і стваральніка унікальнага тэатра – Віктара Драгунскага. Разам з бібліятэкарам хлапчукі і дзяўчынкі ўспомнілі і пачыталі самыя цікавыя і любімыя апавяданні пра школьніка Дзяніса і яго сяброў, адказалі на пытанні віктарыны, размалявалі ілюстрацыі да твораў, а ў завяршэнні сустрэчы паглядзелі ўрывак з фільма «Па сакрэце ўсяму свету».

Пра дракончыка Агеньчыка

16 лістапада бібліятэку № 8 наведалі выхаванцы дзіцячага сада № 67. Для іх тут правялі літаратурнае падарожжа па кнігі Паўла Лініцкага «Як дракончык Агеньчык выпраўляў памылкі». У ёй апавядаецца пра прыгоды дракончыка, якога мама адправіла па пакупкі ў краму. З-за сваёй няўважлівасці па дарозе дадому дракончык выпусціў прадукты.  У выніку абаранкі апынуліся на шыі страуса, згушчонка на галаве аднарожкі Ружанькі, а кетчуп на карціне ляснога мастака Янота. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамаглі выправіць дракончыку яго памылкі. Так, дашкольнікі адправіліся з Агеньчыкам у краму, дзе праявілі сваю ўважлівасць і здзейснілі неабходныя пакупкі. Затым зрабілі аднарожке Ружаньцы новую прычоску. Пасля гэтага дапамаглі намаляваць карціну лясному мастаку Яноту і супакоіць абуранага страуса.

Жыццё – вялікае чараўніцтва

Элізабэт Гілберт - амерыканская пісьменніца. Стала вядомай ўсім свеце ў 2006 годзе пасля напісання аўтабіяграфічнай кнігі «Есці, маліцца, кахаць». Кніга пратрымалася ў спісе бэстсэлераў 158 тыдняў. Бібліятэка №3 прапануе паглядзець буктрэйлер па гэтым творы. «Есці, маліцца, любіць» – гэта кніга-падарожжа, гэта споведзь і адкрыццё.

Свет новых магчымасцяў

15 лістапада ў бібліятэцы №10 адбыўся Дзень інфармацыі «Сучасная бібліятэка – свет новых магчымасцяў». У ім прынялі ўдзел дзевяцікласнікі сярэдняй школы № 26 імя А.М. Сівачова. Дзень інфармацыі пачаўся са знаёмства з выставай літаратуры «Вялікія імёны ў бібліятэчнай прафесіі». Адбыўся рзгавор пра ролю бібліятэкі, кнігі і чытанні ў жыцці чалавека, было прадэманстравана відэа пра бібліятэку №10. Увагу аўдыторыі прыцягнула інфармацыя аб сучасных інфармацыйных электронных рэсурсах, базах дадзеных уласнай генерацыі, анлайн-праектах бібліятэк горада Гродна.

З падлеткамі правялі квэст «Я б у бібліятэкары пайшоў...», у якім яны праявілі кемлівасць, адгадваючы словы ў крыжаванцы, збіраючы літаратурны пазл, пазнаючы кнігу па яе кароткім змесце. Школьнікі не проста пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара, але і самі змаглі знайсці з дапамогай Інтэрнэту ўсю інфармацыю аб навучальных установах, якія рыхтуюць спецыялістаў для бібліятэк. На працягу дня ўсе жадаючыя маглі самастойна знаёміцца з новай літаратурай, а тыя, хто яшчэ не быў запісаны ў бібліятэку, сталі яе карыстальнікамі.

Бібліятэчны горад

15 лістапада дзіцячую бібліятэку № 8 наведалі навучэнцы 1 «А» класа гімназіі № 5. Супрацоўнікі падрыхтавалі для іх гульнявую праграму «Бібліятэчны горад», пазнаёмілі дзяцей з кніжным фондам. З цікавасцю першакласнікі разглядалі маляўнічыя кнігі з серый «Кнігі для хлопчыкаў», «Аб прынцах і прынцэсах». Поўнай нечаканасцю стала з'яўленне сапраўднай Бабы-Ягі. Разам з ёй дзеці паўдзельнічалі ў гульні «Хвост Бабы Ягі», у віктарынах «Чые гэта рэчы» і «У якіх казках «жыве» Баба Яга?». Завяршылася мерапрыемства провадамі Бабы-Ягі і запэўненнем, што будуць прачытаныя казкі, у якіх яна – галоўная гераіня.

Маленькія грамадзяне вялікай краіны

15 лістапада ў бібліятэцы №2 для вучняў 5 «Б» класа сярэдняй школы №11 правялі ўрок прававых ведаў «Маленькія грамадзяне вялікай краіны». Дзеці даведаліся аб сваіх правах і абавязках у школе, дома, на вуліцы, аб правапарушэннях, якія здзяйсняюць падлеткі і аб іх наступствах. Адказалі на пытанні анлайн-віктарыны і абмеркавалі розныя жыццёвыя сітуацыі: ілжывы выклік, псаванне чужой маёмасці, абразы. Завяршылася мерапрыемства праглядам відэароліка «У краіне прававых ведаў».

Дадатковая інфармацыя