Дару цяпло сваёй душы

22 лістапада ў Гродзенскай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла гадзіна дабрыні «Дару цяпло сваёй душы» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў рамках дэкады людзей з інваліднасцю, якая праходзіць з 21 кастрычніка па 3 лістапада. Бібліятэкар распавяла наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна аб самых папулярных кнігах, якія вучаць дабру, узаемаразуменню, сяброўстве і іншым важным рэчам. Усе разам успаміналі прыпавесці пра дабро, чыталі вершы. Клірык Свята-Уладзімірскай царквы г. Гродна протаіерэй Андрэй Яварэц распавёў слухачам аб духоўным змесце паняццяў «дабро» і «зло», пра мэты хрысціянскага жыцця, якая заключаецца ў набыцці цнотаў. Напрыканцы ўсе з задавальненнем прагледзелі кароткаметражны фільм «Бумеранг дабра». Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі салодкія пачастункі, якія былі змешчаныя ў «мяшочкі добрага настрою». Кожны падарунак быў напоўнены добрымі пажаданнямі.

Нашы сімвалы

22 лістапада для навучэнцаў 4 «А» сярэдняй школы № 6 супрацоўнік аддзела абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка правяла прэзентацыю зборніка «Буслава айчына». Сабраныя пад адной вокладкай вершы, апавяданні, прыкметы і прымаўкі, прысвечаны яму аднаму – сімвалу Беларусі буслу. Дзеці пазнаёміліся з легендай аб з'яўленні гэтых птушак на нашай зямлі, даведаліся шмат цікавых фактаў аб іх жыцці, звычках і асаблівасцях гнездавання, а таксама паслухалі аповед Аляксея Дударава «Буслы». Скончылася мерапрыемства вырабам простай, але прыгожай паштоўкі, якая будзе нагадваць усім удзельнікам аб сустрэчы.

Самыя унікальныя вазеры планеты

На нашай планеце існуюць мільёны азёр і ўсе яны па-свойму прыгожыя. Гэтыя вадаёмы зачароўваюць сваёй чыстай вадой і маляўнічай мясцовасцю. Сярод іх ёсць сапраўды дзіўныя тварэння прыроды, знешні выгляд і ўласцівасці якіх адрозніваюцца ад іншых вадаёмаў. З новага выпуску праекта «Пазнаварыум», падрыхтаванага супрацоўнікамі бібліятэкі № 8, вы даведаецеся якое з азёр з'яўляецца прыроднай крыніцай асфальту; у якім няма ні травы ні рыбы; дзе знаходзіцца самае атрутнае возера ў свеце і многае іншае. Прыемнага прагляду!

Выкрадальнік розуму – алкаголь

У мэтах прафілактыкі алкагалізму сярод падлеткаў і прапаганды здаровага ладу жыцця для навучэнцаў II курса Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа 21 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі № 1 правялі ўрок-папярэджанне «Выкрадальнік розуму – алкаголь». Выкарыстоўваючы электронную прэзентацыю «Тваё здароўе і алкаголь», загадчыца бібліятэкай распавяла аб згубным уплыве алкаголю і яго наступствах на малады арганізм. Студэнтам былі прадастаўлены статыстычныя звесткі аб ўжыванні алкаголю ў нашай краіне на душу насельніцтва. Будучыя медыцынскія работнікі Амбрашкевіч Алеся, Сенкель Дар'я, Весялова Ганна прывялі прыклады, якія сведчаць аб тым, што са злоўжываннем алкаголю звязана палова няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам на транспарце і палова ўсіх забойстваў. У завяршэнне ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што цвярозасць – гэта норма жыцця. Фізічная культура, спорт, заняткі ў гуртках, наведванне бібліятэк, правільная арганізацыя вольнага часу, цікавага і змястоўнага вольнага часу – усё гэта супрацьстаіць развіццю шкодных звычак, і, перш за ўсё,ужыванню алкаголю.

Мы памятаем, мы ганарымся

У рамках праекта «Гістарычныя падзеі ў мемарыяльных дошках Гродна», які рэалізуецца публічнымі бібліятэка горада, супрацоўнікі бібліятэкі № 1 21 лістапада для навучэнцаў I курса Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа правялі экскурсію да мемарыяльнай дошкі Адаму Іванавічу Магільніцкаму. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 2014 годзе на будынку Гродзенскай абласной пракуратуры па адрасе вуліца Даватара, 2а. Загадчыца бібліятэкі расказала студэнтам пра жыццё гэтага дзяржаўнага дзеяча, ураджэнца Прынёманскага краю, пракурора Гродзенскай вобласці, пазней – пракурора БССР. За гады працы ён заслужыў рэпутацыю крыштальна сумленнага, сціплага кіраўніка, выключна уважлівага да людзей. За дзесяцігоддзе, калі ён кіраваў гарадскім камітэтам Камуністычнай партыі Беларусі, даў жыццёвы старт многім здольным, ініцыятыўным людзям, якія пасля сталі кіраўнікамі і нямала зрабілі на сваіх нівах. Дзякуючы экскурсіі маладыя людзі пранікліся пачуццём гонару і павагі да нашага земляка, аддаўшаму сваё жыццё служэнню дзяржаве.

Інтэрактыўны кантэнт у бібліятэцы

Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла № 7 падрыхтавалі відэаматэрыялы да заняткаў Школы-практыкума «Упэўнены бібліятэкар» на тэму «Стварэнне інтрактыўнага кантэнту ў бібліятэцы». Праграму заняткаў можна спампаваць па спасылцы. Прапануем падрабязней азнаёміцца ў анлайн-рэжыме з відэакансультацыямі супрацоўнікаў бібліятэкі. Асноўныя прынцыпы стварэння інтэрактыўнага кантэнту бібліятэкарамі выкладзены ў выступленні загадчыка філіялам № 7 Андрыянавай В. П. Асаблівасці вядзення акканута бібліятэкі ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте выкладзены бібліятэкарам Пракопчык Ю. Д.

Пра тыпы контетнта ў Instagram распавядае супрацоўнік бібліятэкі № 7 Крупічовіч Н.С. Яна ж – стваральнік лепшага бібліятэчнага акаўнта ЦБС у Tik-Tok дзеліцца ўласным вопытам вядзення старонкі і распавядае пра тое, што ж рабіць наогул у гэтай моладзевай соцсетцы бібліятэцы. Электронная выстава дапаўняе выкладзеную вышэй инфрмацию.

Аддзел маркетынгу ГЦБ імя А. Макаёнка рэкамендуе для выкарыстання ў працы Genial – адзін з папулярных сэрвісаў для стварэння інтэрактыўнага кантэнту. Genial.ly – анлайн-сэрвіс для стварэння прыгожага інтэрактыўнага кантэнту для блогаў і сайтаў: прэзентацый, інтэрактыўных плакатаў, гульняў, віктарын, Інфаграфікі і г.д. падрабязна і зразумела пра тое, як ім скарыстацца – у прэзентацыі калегаў з Кастрамы (РФ).

Дадатковая інфармацыя