Зімовай казачнай парой

21 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла забаўляльная праграма «Зімовай казачнай парой» для навучэнцаў 6 класа сярэдняй школы №6 імя Г.А. Гарнавых. Снягурка правяла для дзяцей навагоднюю віктарыну і гульню «Калядная мазаіка». Рабяты адправілі тэлеграму Дзеду Марозу, які неўзабаве з'явіўся ў зале. Для навагодняга настрою быў падабраны мультфільм «Таямніца свята». Кожны быў рады прадэманстраваць Дзеду Марозу свой талент у выглядзе верша або песні, а наўзамен атрымліваў салодкі прыз. Завяршылася сустрэча конкурсам загадак і гульнёй «Ёлачныя крычалкі».

Выбар за вамі

21 снежня супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 5 для навучэнцаў 7 «А» класа гімназіі № 2 правялі гадзіну інфармацыі «Выбар за вамі». Падлеткам распавялі пра віды гвалту, асаблівую ўвагу надалі сэксуальнаму гвалту. Школьнікам прывялі статыстычныя дадзеныя, якія сведчаць, што ў 90% гвалтаўнікамі становяцца знаёмыя і блізкія людзі. Паказалі сацыяльныя ролікі па прафілактыцы сэксуальнага гвалту і пазнаёмілі з выставай літаратуры «Скажы жыццю: так!».

З любоўю да прыроды

21 снежня ў бібліятэцы №7 адбылося літаратурнае падарожжа «З любоўю да прыроды». Сябры клуба «Чытайка» даведаліся, што такое экалогія, навошта і як трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы, які ўплыў чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе. З захапленнем адгадвалі прыродныя загадкі, удзельнічалі ў конкурсах «Блытаніна», «Лясны канцэрт», «Ці верыце вы што...». Была арганізавана кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены творы пісьменнікаў-натуралістаў Ігара Акімушкіна, Віталя Біянкі, Міхаіла Прышвіна і інш.

Такі розны Дзед Мароз

Напярэдадні навагодніх святаў і зімовых канікул 21 снежня ў аддзел абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка прыйшлі Навучэнцы 2 «В» класа сярэдняй школы №6 імя Г.А. Гарнавых на гадзіну цікавых фактаў «Такі розны Дзед Мароз». Дзеці даведаліся пра тое, што практычна ў кожнай краіне ёсць свой чараўнік, якога вельмі чакаюць напярэдадні Новага года. Персанажаў па-рознаму клічуць, у іх розныя гісторыі і розныя памочнікі. Але ўсіх іх аб'ядноўвае адно – чараўніцтва! Таксама даведаліся, якія таямніцы ёсць у Дзядоў Марозаў з розных краін, чым яны займаюцца летам. Нечакана на мерапрыемства прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка. Дзеці распавялі дзядулі вершы, і ён пачаставаў хлопчыкаў і дзяўчынак прысмакамі.

Час казак і цудаў

20 снежня ў бібліятэцы №2 для членаў клуба «3 Д: для дома, душы і вольнага часу» адбыўся святочны вечар «Новы год – час казак і цудаў». Бібліятэкары распавялі гісторыю і традыцыі святкавання, зрабілі бібліяграфічны агляд літаратуры па тэме. Перад гасцямі выступілі вакальныя гурты «Жывіца» і «Валошкі», паэт і бард Аляксандр Слашчоў. На мерапрыемстве прысутнічалі Кікімара і Магістр снежных навук, якія доўга спрачаліся, хто з іх галоўны і стваралі пераднавагодні настрой.

У кубку гарбаты душы не чаю

20 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла пераднавагодняя чайная Вечарына «У кубку гарбаты душы не чаю». Аб традыцыях святкавання Каляд і Новага года ў розных кутках зямнога шара распавялі бібліятэкар і Снягурка. У якой краіне ў святочную ноч 108 разоў тэлефануе звон? Хто і навошта выкідвае з вокнаў дамоў старую мэблю? І жыхары якой краіны ходзяць у госці на Новы год з каменем за пазухай не ў пераносным, а ў прамым сэнсе? Пад кубачак духмянай гарбаты прайшла інтэлектуальная віктарына. А прызы раздаваў Дзед Мароз. Святочную атмасферу суправаджалі навагоднія відэаролікі.

Дадатковая інфармацыя