Зялёная карусель

22 лютага супрацоўнікі бібліятэкі №1 пабывалі ў сярэдняй школе №6, дзе правялі для навучэнцаў 6 «А» класа гадзіну экалогіі «Зялёная карусель». Падлеткам расказалі аб правілах паводзін, якія не нанясуць шкоды навакольнаму асяроддзю. Атрыманыя веды замацавалі з дапамогай тэматычных гульняў «Што забруджвае прыроду», «Можна ці нельга», «Святлафор». Звершылася сустрэча праглядам відэароліка «Экалогія».

Наймацнейшыя

22 лютага ў бібліятэцы № 1 правялі гульнявую праграму «Моцныя і спрытныя». Вучні 5 «Г» класа сярэдняй школы №18 спаборнічалі ў спрыту і кемлівасці ў конкурсах: «Перадай мяч», «Разведчыкі», «Ведаем іх імёны». Чыталі вершы, выконвалі песні, паглядзелі мультфільмы пра сяброўства.

Будзем Радзіме служыць

22 лютага бібліятэку №3 наведалі ўдзельнікі прышкольнага лагера гімназіі №3. Яны паўдзельнічалі ў гульнявой праграме, прысвечанай Дню абаронцы Айчыны: адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны, даведаліся пра гісторыю стварэння свята, аб ваенных прафесіях і іх прызначэннях. Таксама падыскутавалі наколькі важная і патрэбна прафесія ваеннага. Наведалі музейны пакой «Лялечны дом» і атрымалі віншавальныя паштоўкі.

У лялечны дом

21 лютага бібліятэку №3 наведалі дзеці, якія адпачываюць у прышкольным лагеры сярэдняй школы №41. Бібліятэкары правялі для іх экскурсію ў музейны пакой «Лялечны дом», распавялі аб стварэнні лялек, пра тое, якімі яны бываюць і з якіх матэрыялаў выраблены. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння батлейкі ў Беларусі, даведаліся па якой схеме рухаюцца лялькі, паўдзельнічалі ў казачнай віктарыне «Куфар казак».

Віншавальная паштоўка

Майстар-клас па вырабе паштовак з каляровай паперы і кардона да Дня Абаронцаў Айчыны правялі 21 лютага ў бібліятэцы № 8. Навучэнцам 3 «Г» класа гімназіі №5 было прапанавана некалькі варыянтаў вырабу. У выніку ў кожнага паштоўка атрымалася яркая, непаўторная.

Што трэба ведаць пра экстрэмізм?

21 лютага ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася сустрэча, на якую былі запрошаны начальнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ражко Дзмітрый Паўлавіч і оперупаўнаважаны аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Кастрычніцкага РАУС г.Гродна Дудзевіч Дзмітрый Генадзевіч. Яны даходліва растлумачылі навучэнцам 8-га класа вучылішча алімпійскага рэзерву што такое «Экстрэмізм», «Тэрарызм», «Кіберзлачыннасць», разгледзелі прычыны, якія спараджаюць жаданне здзейсніць падобныя злачынствы. Дзмітрый Паўлавіч падрабязна расказаў аб асноўных правілах бяспекі пры карыстанні інтэрнэтам, разам з навучэнцамі абмеркаваў правілы прадухілення кіберпагроз, якія сустракаюцца пры працы ў сетцы, аб адказнасці за кіберзлачынствы. У сваю чаргу Дзмітрый Генадзьевіч праінфармаваў маладых людзей аб злачынствах у сферы высокіх тэхналогій. Патлумачыў, што рабіць падлетку, калі ён сам стаў ахвярай кампутарных злачынцаў. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства быў прадстаўлены відэафільм «Кібербяспека і кіберзлачыннасць». Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі навучэнцаў з дзіцячым прававым сайтам.

Дадатковая інфармацыя