Летні кніжны круіз
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 05.06.2023
- Праглядаў: 0
5 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка для адпачывальнікаў у прышкольных лагерах СШ №19 і №37 правялі бібліяграфічны агляд «Летні кніжны круіз». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра тое, якія цікавыя кнігі пра лета і летні адпачынак можна знайсці ў бібліятэцы, паглядзелі фрагменты мультфільмаў, знятых па матывах гэтых кніг. А ў канцы мерапрыемства пагулялі ў гульню «Хто спявае? Адгадай!».
З кнігай па дарогах дзяцінства
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 05.06.2023
- Праглядаў: 0
Гульнявая праграма «З кнігай па дарогах дзяцінства» прайшла 5 чэрвеня ў бібліятэцы №4 для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ №27. Дзеці ўспаміналі прыказкі, адгадвалі герояў казак па прадметах і месцы жыхарства, гулялі ў «кулінарныя даганялкі». А вясёлыя конкурсы «Алфавіт» і «Чытачы» падарылі шмат станоўчых эмоцый і вызначылі пераможцаў.
Краязнаўчы рэсурс – пераможца рэспубліканскага конкурсу
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 05.06.2023
- Праглядаў: 0
Дзе знаходзілася ратуша або каралеўскія стайні? Што за людзі былі Давыд Гарадзенскі, Міхась Васілёк ці Леў Даватар, у гонар якіх названыя вуліцы? На якой вуліцы ў Гродне жылі Васіль Быкаў і Вольга Корбут? Дзе былі электрастанцыя і калгасны рынак? Як сёння выглядае паравознае дэпо пачатку ХХ стагоддзя? Зачараванаму Гродна чалавеку захочацца атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні. Вось для чаго патрэбныя арыенціры – компас і карта, як памочнікі для вандроўцы, які вырашыў разгадаць загадкі і раскрыць таямніцы старажытнага Гродна. Знайсці адказы на многія пытанні грамадства і папулярызаваць веды па геаграфіі – мэта пошукава-даследчай работы Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка, вынікам якой стаў новы рэсурс – карта-энцыклапедыя «Гадонім Гродна» (http://godonim.grodno.by). з яго дапамогай карыстальнік можа атрымаць вычарпальныя адказы на тэму гісторыі і сучаснасці горада Гродна. Праца гродзенскіх бібліятэкараў атрымала Дыплом 1 ступені на XXXI рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу». У дапамогу карыстальнікам рэсурсу прапануем азнаёміцца з кароткім рэкламным відэа.
Лета і кнігі
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 02.06.2023
- Праглядаў: 0
2 чэрвеня навучэнцы прышкольнага лагера «Лесавічок» сярэдняй школы №34 наведалі бібліятэку №10, дзе дзяцей павіншавалі з пачаткам летніх канікул і адзначылі, што лета – выдатная пара для весялосці, гульняў і добрага настрою. А яшчэ лета – гэта час для чытання! Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа з героямі самых папулярных дзіцячых кніг і перанесліся ў свет неверагодных прыгод, займальных гісторый і вясёлых казак. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны і загадкі пра лета, даведваліся герояў літаратурных твораў па апісанні, па зададзеных рыфмаў аднаўлялі сэнс вершаў, з захапленнем удзельнічалі ў заданнях «Прыказкі жартуюць», «Чароўны куфэрак», «Ведаеш – адказвай, не ведаеш – прачытай!», «Кракадзіл», «Адгадай-ка», а таксама паглядзелі мультфільм пра вясёлыя канікулы і былі запрошаны стаць чытачамі нашай бібліятэкі.
Хай дзяцінства звонкае смяецца
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 02.06.2023
- Праглядаў: 0
1 і 2 чэрвеня ў бібліятэцы №2 пабывалі навучэнцы прышкольных лагераў СШ №5 і №13, дзе для іх правялі гульнявую праграму «Няхай дзяцінства звонкае смяецца». Дзеці даведаліся гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня абароны дзяцей, як яго адзначаюць у іншых краінах, што разам з правамі існуюць і абавязкі: добра вучыцца, дапамагаць бацькам. Паўдзельнічалі ў конкурсах «Экалагічны», «Вясёлая рыбалка», адказалі на пытанні жартоўнай віктарыны. Адгадалі складаныя рэбусы і склалі аповед па малюнкам пра тое, як з карысцю правесці лета.
Героі кніг Уладзіміра Суцеева
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 02.06.2023
- Праглядаў: 0
2 чэрвеня наведвальнікі прышкольнага лагера сярэдняй школы №7 знаёміліся з творчасцю дзіцячага пісьменніка, мастака і мультыплікатара Уладзіміра Рыгоравіча Суцеева ў бібліятэцы №7. Яго кніжкі з яркімі і маляўнічымі ілюстрацыямі часта становяцца першымі і самымі любімымі для многіх дзяцей. Мультфільмы, знятыя па яго сцэнарах, не перастаюць заваёўваць сэрцы маленькіх гледачоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю паслухалі казкі і паглядзелі мультфільмы. У канцы мерапрыемства дзеці праявілі свае мастацкія здольнасці і намалявалі персанажаў суцееўскіх казак мелам на асфальце.