2022 – Год гістарычнай памяці

1 студзеня падпісаны Указ №1 аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання адзінства беларускага народа. 

У бібліятэках горада Гродна ў верасні адбудзецца тыдзень гістарычнай кнігі – кожны дзень тыдня будзе прысвечаны пэўнаму жанру літаратуры, якая закранае гістарычную тэматыку. Дзень гістарычнай мастацкай прозы, дзень гістарычнай паэзіі, дзень дзіцячай гістарычнай кнігі, дзень новых гістарычных твораў, дзень навукова-папулярнай літаратуры па гісторыі Беларусі і г.д. 

У кастрычніку запланаваны для жыхароў горада гістарычны экскурсійны праект «Гістарычныя падзеі і асобы ў мемарыяльных дошках горада Гродна».

Прапануем навіны Гродзеншчыны з нагоды Года гістарычнай памяці на сайце газеты "Гродзенская праўда"

Бібліятэкі да Года гістарычнай памяці рыхтуюцца правесці шэраг мерапрыемстваў для дарослых і дзяцей. З планам знаёмцеся ніжэй і сачыце за анонсамі на сайце!

 

Гістарычная памяць – падмурак адзінства народа

План мерапрыемстваў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы да Года гістарычнай памяці

Умоўныя абазначэнні месца правядзення: Ф – бібліятэка-філіял №..., ААД і ААД – аддзелы абслугоўвання дзяцей і абслугоўвання і інфармацыі для дарослых цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка адпаведна. Адрасы і тэлефоны на сайце ў раздзеле "Структура".

Назва мерапрыемства
Форма
Месца правядзення
Квартал
Гістарычная памяць – фундамент краіны
Цыкл выстаў, прысвечаных гісторыі Беларусі
 
Ф1 Ф2 Ф3 Ф4 Ф9 Ф10
І-IV
Гістарычныя славутасці Беларусі
Выстава фактаў і кніг
ААД
І
Да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (9 мая)
Вялікая Айчыннаявайна ўпамяціікнігах
Вайна – гісторыя пакутаў
Выстава
Ф1 Ф2 Ф3 Ф5 Ф6 Ф7 Ф9 Ф10 ААІ ААД
ІІ
Беларусь партызанская
Выстава
Ф4
ІІ
 
 
Вайна вачыма дзяцей
Выстава
Ф8
І памяць кніга ажывіць
Старонкі кніг раскажуць пра вайну
Бібліяграфічны агляд
Ф1 Ф7
Гадзіна гісторыі
Ф8  Ф4
Манументы мужнасці і славы
Гадзіна гісторыі
Ф2
Пра герояў былых часоў
Гадзіна гісторыі
Ф6 Ф5 Ф9 Ф10 Ф7 ААІ
Чацвераногія героі вайны
Гадзіна мужнасці
ААД
Чытаем дзецям пра вайну
Акцыя памяці
ААІ Ф1 Ф4 Ф6 Ф7 Ф8 Ф9
Вайна ў кадрах
Кіналетапіс
ААД
Яны вызвалялі Гродна
Урок мужнасці
Ф4
Юныя героі саракавых парахавых
Урок мужнасці
Ф3 Ф7
Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня)
Хочаш міру – помні правайну!
Выстава
Ф1 Ф5
ІІ
Трывожны світанак 41-га
Той першы дзень вайны…
Гадзіна памяці
Ф2 Ф5 Ф7 Ф9  Ф10 ААД
Квітнее бэз пад мірным небам
Літ.-муз. кампазіцыя
Ф1
Юныя героі саракавых  парахавых
Урок памяці
Ф6
Да Дня народнага адзінства (17 верасня)
Мы розныя − Беларусь адна
Выстава
Ф1 Ф3 Ф4
ІІІ
 
Беларусь – наш агульны дом
Заўжды ганарыцца сваёю зямлёю!
Выстава
Ф2 Ф6 Ф8 Ф7 Ф10
ААД
Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі
Выстава
Ф9
Наша моц у адзінстве
Гадзіна гісторыі
Ф5 ААІ
Беларусь учора, сёння, заўтра
Урок гісторыі
Ф4
Славянскія звычаі
Урок-гульня
ААД
Да 105-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі (7 лістапада)
Урокі і памяць Кастрычніка 1917-га
Выстава
Ф1 Ф2 Ф3 Ф4 Ф9  Ф10 ААІ
ІІІ
Іншыя мерапрыемствы
Халакост у Беларусі: да міжнар. дня памяці ахвяр Халакосту
Выстава
Ф3
І
У лёсе іх была вайна…: да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Гадзіна гісторыі
Ф9 ААІ
І
Даўняя Беларусь з настальгіяй пра мінулае (грамадскія пабудовы, храмы)
Віртуальнае гістарычнае падарожжа
Ф3
І
Таямнічыя замкі Беларусі
Ф6  Ф8
І, ІІ
Сем цудаў Беларусі
Ф7
ІІІ
Геральдыка Беларусі
Гадзіна гісторыі
Ф8
ІІ
Памяць краіны ў асобах і лёсах
Славутыя людзі беларускай зямлі
Гадзіна гісторыі
Ф2
Ф3
ІІ
А ці ведаеце вы Беларусь?
Гульня-падарожжа
Ф10
ІІ
Чарнобыль – чорны боль нашай гісторыі
Гадзіна памяці
Ф9
ІІ
Наш гонар і гісторыя: да 465-годдя Льва Сапегі
Гадзіна гісторыі
Ф1
ІІ
Нашы сімвалы. Зборнік «Буслава айчына»
Прэзентацыя
ААД
ІІІ
Падзеі ў гісторыі Беларусі. Што, дзе, калі?
Гульня-віктарына
Ф8
ІІІ
Навамучанікі і спаведнікі Гродзеншчыны
Сустрэча з гісторыкам Аляксандрам Горным
ААІ
ІІІ
 
Запрашаем у гарадскія бібліятэкі азнаёміцца з выставамі літаратуры
 да Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь
 

Год гістарычнай памяці натхніў супрацоўнікаў аддзела абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка (вул. Цітова, 12) на стварэнне выставы-кампазіцыі «Гістарычныя славутасці Беларусі» аб шэдэўрах архітэктуры нашай краіны. Раздзелы пазначаны помнікамі розных архітэктурных стыляў, якія з’яўляюцца гонарам кожнай вобласці. На выставе прадстаўлена літаратура аб гісторыі Каложскай царквы, Камянецкай вежы, Нясвіжскага замка і іншых жамчужын беларускага дойлідства.

Гродна – самы прыгожы горад Беларусі са значнай гісторыка-культурнай спадчынай. Але галоўнае багацце горада – людзі, якія аддалі свой інтэлект, энергію, творчасць на карысць эканамічнага, навуковага, культурнага развіцця Гродна. У канцы XIX – пачатку XX стагоддзя звання «Ганаровы грамадзянін горада Гродна» былі ўдастоены людзі розных прафесій, пасад, воінскіх званняў. Сярод іх губернатар Іван Мікалаевіч Скварцоў,пісьменніца Эліза Ажэшка, фотомайстар Зельман Янкелевіч Карасік, купец Якаў Фёдаравіч Кнотэ. Больш падрабязную інфармацыю пра слынных асоб вы даведаецеся з матэрыялаў выставы «Ганаровыя грамадзяне горада Гродна» ў бібліятэцы № 1 (вул. Даватара, 21).

Выстава літаратуры «Славутыя родам сваім» у бібліятэцы № 2 (вул. Белуша, 37) знаёміць з літаратурай пра жыццё і дзейнасць знакамітых прадстаўнікоў беларускіх дынастый: Радзівілаў, Сапегаў, Храптовічаў, Алелькавічаў (Слуцкіх), Гальшанскіх, Хадкевічаў. Адны з іх праславіліся подзвігамі, мудрай дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю. Іншыя падтрымлівалі развіццё навукі, культуры і мастацтва. 

У бібліятэцы № 3 (вул. Лізы Чайкінай, 49) дзейнічае выстава літаратуры «Гістарычныя славутасці Беларусі», на якой прадстаўлены кнігі аб замках і палацах, фартах і крэпасцях, страчаных помніках архітэктуры нашай краіны. Выстава суправаджаецца папяровымі макетамі гістарычных збудаванняў, якія стварыў гродзенскі краязнаўца Ігар Адасік. 

Выстава літаратуры «Вуліцы герояў» у бібліятэцы № 4 (вул. Дамброўскага, 55) прысвечана юбілейным датам ваенных дзеячаў, чые імёны носяць вуліцы нашага горада. Многія гродзенцы часам не ведаюць, якія подзвігі ўвекавечаны ў назвах вуліц, на якіх яны жывуць.  Імёны гэтых людзей – гераічныя старонкі гісторыі Беларусі і Гродна. На выставе прадстаўлены выданні пра Вольгу Санфіраву, Георгія Захарава, Пятра Кажамякіна, Васіля Сакалоўскага, Івана Болдзіна, Гая Гая.

Старажытныя гарады Беларусі прайшлі няпросты шлях гістарычнага развіцця, іх жыхары стварылі і захавалі для нашчадкаў значную культурную спадчыну, вядомыя постаці – ураджэнцы гэтых мясцін – праславілі справамі сваю малую радзіму. З дапамогай матэрыялаў выставы «Таямніцы старажытных гарадоў Беларусі» ў бібліятэцы № 6 (пр-т Касманаўтаў, 4а) вы зможаце адправіцца ў падарожжа па старадаўніх гарадах беларускай зямлі.

Духоўным багаццем, атрыманым у спадчыну ад продкаў, мы павінны ганарыцца. Яго трэба берагчы, каб перадаць наступным пакаленням. Наша багацце – народныя святы, абрады, традыцыі. Супрацоўнікі бібліятэкі № 7 (вул. Камарова, 5) прапануюць наведаць выставу «Карагод беларускіх святаў» і даведацца, як у Беларусі святкуюць Каляды, Масленіцу, Вялікдзень, Саракі і Купалле.

Наша зямля – сапраўдная калыска, якая ўзгадавала шмат таленавітых людзей. На выставе «Славутыя постаці Беларусі» ў бібліятэцы № 8 (БЛК, 43) прадстаўлены выданні аб знакамітых асобах розных часоў і эпох. За датамі і фактамі гістарычных падзей абавязкова стаяць людзі, пра якіх ў летапісах, дакументах, манаграфіях напісана не так шмат. Хочацца даведацца пра іх больш: як яны жылі, чаму радаваліся і пра што марылі, каб наблізіць да сябе той далёкі час і стаць сведкам падзей з глыбіні стагоддзяў. 

Гродна – адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі. З кожным днём ён расце і прыгажэе. Памяць пра падзеі шматвяковай гісторыі горада жыве не толькі ў помніках архітэктуры і мемарыяльных дошках, але і ў назвах вуліц. У бібліятэцы № 9 (вул. Урублеўскага, 33) на выставе «Вуліцы Гродна – наша памяць» прадстаўлены выданні аб жыцці і дзейнасці Напалеона Орды, Уладзіміра Караткевіча, Андрэя Данілава, Віктара Саяпіна, Аляксандра Курловіча, чые імёны носяць вуліцы горада.

Адным з найбольш важных і значных аспектаў традыцыйнай культуры Беларусі з’яўляюцца народныя промыслы і рамёствы. Яркая нацыянальная самабытнасць і непаўторнасць – асноўнае адрозненне ў беларускіх мастацкіх промыслах. У бібліятэцы № 10 (вул. Пестрака, 36) арганізавана выстава «Гісторыя беларускіх рамёстваў». Тут можна азнаёміцца не толькі з літаратурай аб асноўных відах народных промыслаў і рамёстваў, але і ўбачыць вырабы з саломкі, гліны, лазы, створаныя народнымі майстрамі. 

Выстава «Жаночыя лёсы ў гісторыі Гродна» ўаддзеле абслугоўвання і інфармацыі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка (вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 51/2) змяшчае кнігі, часопісы і фактаграфічную інфармацыю аб знакамітых гродзенках. Сярод іх Бона Сфорца, Саламея Дэшнер, Ларыса Ляшэнка, Вольга Корбут, Вольга Соламава і іншыя выбітныя прадстаўніцы.

Дополнительная информация