75 гадоў ГЦБ імя Андрэя Макаёнка

   
 
Юбілейная імпрэза "Бібліятэка на хвалях часу"
15 верасня 2021 года адбылося ўрачыстае пасяджэнне калектыву Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Гродна, прысвечанае Дню бібліятэк Рэспублікі Беларусь і 75-гадоваму юбілею Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка. Прысутныя паслухалі гістарычную замалёўку і паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю пра першыя дні існавання бібліятэкі і яе развіццё на працягу 1946–1986 гг. (асобныя слайды гл. ніжэй), пачулі шчырыя віншаванні ад адміністрацыі і прафкама, натхніліся цудоўнымі музычнымі творамі ў выкананні спявачкі Вікторыі Дзівеевай, атрымалі ўзнагароды – ганаровыя граматы ад гарвыканкама, адміністрацыі раёнаў горада і сваёй установы. Прафкам не забыўся пра салодкія пачастункі – кожнаму структурнаму падраздзяленню дастаўся смачны торт. Ганаровымі гасцямі святочнай імпрэзы былі экс-дырэктары Рыбалка Г.І. і Камарова М.А. Усе выступоўцы пажадалі бібліятэцы імя А.Макаёнка далейшага росквіту, і каб хвалі часу для яе былі спрыяльнымі, стваральнымі, высокімі, але бяспечнымі.

 
Вехі гісторыі гарадской бібліятэкі (1946-1986)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 
 
 
 

Дополнительная информация