Гродна – мой горад

З 20 па 24 ліпеня ў летнім дворыку бібліятэкі №6 была размешчана фотавыстава «Гродна – мой горад». Выстава прысвечана аднаму з найстарэйшых гарадоў Беларусі – Гродна. Аматары гісторыі здзейснілі віртуальнае падарожжа па вуліцах і плошчах роднага горада, раскрылі невядомыя старонкі гісторыі, адчулі дыханне мінулых стагоддзяў і рытм сённяшніх дзён ... Юных чытачоў чакалі знаёмства з вясёлымі прыгодамі і пацешнымі гісторыямі, якія напісалі дзіцячыя гродзенскія пісьменнікі Людміла Кебіч, Віктар Кудлачоў, Таццяна Сучкова, Ганна Скаржынская і Людміла Шаўчэнка.

Дадатковая інфармацыя