Жывёльны свет

23 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы №5 прайшло займальнае мерапрыемства «Жывёльны свет». На летняй пляцоўцы дзеці знаёміліся з кнігамі пра хатніх жывёл і даведаліся шмат цікавага пра сваіх гадаванцаў. А той, хто даўно марыў пра чацвераногага сябра, вызначыўся з выбарам. З часопіса «Хатні ўлюбёнец» даведаліся некаторыя асаблівасці па догляду за сваімі гадаванцамі. На You-Tube канале дзіцячай бібліятэкі выйшаў відэаролік, у якім чытач Дамінік Высоцкі пазнаёміць вас са сваімі выдатным сябрам Томікам і раскажа пра яго вясёлыя гісторыі. А Ганна Раўская з мамай і брацікам адкрыюць для сябе невядомыя факты пра незвычайныя жывёл.

 

Дадатковая інфармацыя