Гісторыі былога лесу

Галоўная задача бацькоў – выхаванне дзіцяці. І часам вельмі складана падабраць правільныя словы, каб дзеці іх зразумелі і пачалі добра сябе паводзіць. Гэтую задачу могуць дапамагчы выканаць казачныя героі. У казцы ўсё зразумела, хоць і чароўна. Там прынц заўсёды выбірае добрую, працавітую дзяўчыну, а звычайны сялянскі сын дзякуючы, адвагі і розуму, перамагае Змея Гарыныча. Беларуская пісьменніца Галіна Пшонік перакананая: нельга правесці дакладнай рысы паміж рэальным жыццём і казкай. Героі кнігі «Гісторыі былога лесу» – сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія жывуць у вялікім горадзе – трапляюць у незвычайныя сітуацыі, багатыя на цуды і чарадзейства. І ўсё дзеля таго, каб паглядзець на рэальны навакольны свет новым поглядам і, вядома ж, змяніцца самім. Чытайце і ўсё зразумееце самі! Бібліятэка № 7 прапануе паглядзець відэа і прыйсці да іх за кнігай.

Дадатковая інфармацыя