Як выратаваць добрае надвор'е?

24 ліпеня бібліятэкары аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка пабывалі ў гасцях у выхаванцаў дзіцячага садка №35. Для гучнага чытання была абраная казка з серыі «Будзь ашчадным» С. Стальмашонка «Як выратаваць добрае надвор'е». Апошняе дзесяцігоддзе кліматычныя ўмовы прыкметна пагоршыліся, што трывожыць не толькі дарослых, але і дзяцей. З малымі была праведзена гутарка, падчас якой яны адказвалі на пытанні і шукалі шляхі вырашэння праблемы.

 

Дадатковая інфармацыя