Кніжныя сустрэчы. Джон Вэйлант

Твор Джона Вэйлланта «Тыгр» – гэта не проста кніга пра жахлівага тыгра-людаеда, які наводзіў жах і паніку. Галоўны герой гэтага твора зусім не чалавек. Гэта гісторыя ўзаемаадносін паміж драпежнікам і чалавекам, паміж ахвярай і паляўнічым. У гэтай кнізе распавядаецца пра складаныя ўзаемаадносіны вялікага і магутнага драпежніка, які не проста так выбірае сабе ахвяру, і чалавека, з усім яго грэблівым стаўленнем да прыроды. Хто з іх дваіх гуляе тут ролю злыдня вырашыць зможа толькі сам чытач ... Больш падрабязна – у відэа Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка.

 

Дадатковая інфармацыя