Стыль жыцця – здароўе

Урок здаровага ладу жыцця «Стыль жыцця – здароўе» правялі 23 ліпеня супрацоўнікі бібліятэкі №4 для наведвальнікаў клуба «Калейдаскоп». Маладыя людзі даведаліся, што здароўе чалавека толькі на 10% залежыць ад медыцыны, на 20% ад спадчыннасці, на 20% ад уздзеяння навакольнага асяроддзя, і на 50% ад ладу жыцця самога чалавека. Размова ішла аб тым, што здаровы лад жыцця фармуецца з правільнага харчавання, рухальнай актыўнасці, асабістай гігіены, розных відаў гартавання і адмовы ад шкодных звычак. Абмеркавалі, як засцерагчы сябе ад хвароб і ўмацаваць свой імунітэт.

 

Дадатковая інфармацыя