Лета кліча!

23 ліпеня супрацоўнікі бібліятэкі №10 наведалі прышкольны аздараўленчы лагер "Дружба" на базе гімназіі № 9, дзе ў форме спаборніцтваў пагулялі ў рухомыя гульні «Зямля, вада, паветра», «Хто я?», «Гарачая бульба», «Кароль кахае» , а таксама адказалі на пытанні з падвохам, адгадалі загадкі, склалі словы з літар, расшыфравалі пасланне. У канцы забаўляльнай праграмы за сваю актыўнасць дзеці атрымалі смачныя прызы, і, вядома ж, у пакінуты вольны час пачыталі любімыя кнігі.

Дадатковая інфармацыя