Чароўная музыка слоў

27 сакавіка ў бібліятэцы № 2 для навучэнцаў 2 «Г» класа СШ № 11 прайшла гадзіна паэзіі «Чароўная музыка слоў». Бібліятэкары распавялі пра Сусветны дзень паэзіі, абмеркавалі ролю вершаў для развіцця асобы. Пазнаёмілі з творчасцю гродзенскіх дзіцячых паэтаў, паказалі прэзентацыю «Чароўная сіла паэзіі». Школьнікі паспрабавалі самі падбіраць рыфмы да розных слоў і гэта ў іх атрымалася. Напрыканцы адбылося гучнае чытанне ўрыўка з кнігі «Нязнайка і яго сябры», у якім герой асвойваў прафесію паэта.

Дадатковая інфармацыя