Новыя прыгоды кацяня Шмяка

27 сакавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка наведалі сваіх маленькіх чытачоў з дзіцячага сада №35. А кампанію ім склалі цудоўны кацяня Шмяк і вясёлы мышаня Сырнік – героі серыі кніг англійскага пісьменніка Роба Скоттана. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як Шмяк даглядаў куранят і пёк торт на конкурс, каб атрымаць галоўны прыз – тэлевізар. А пасля чытання дзеці навучылі Шмяка і Сырніка маляваць вялікіх і маленькіх пірацкіх папугаяў, чым вельмі парадавалі сяброў.

Дадатковая інфармацыя