Сустрэча з Аляксандрам Каралёвым

19 сакавіка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і музыкам Аляксандрам Каралёвым. Аляксандр Аляксандравіч – аўтар двух дэтэктыўных раманаў «Чырвонае сонца» і «Тры дзявяткі – 999» і мноства песень, выканаўца шансону і гітарыст. З канцэртамі і літаратурнымі прэзентацыямі аб'ехаў усю Беларусь – ад сталіцы да аграгарадкоў. Творчасцю займаецца больш за 25 гадоў. З вялікай цікавасцю ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з творчасцю аўтара, даведаліся пра тое, як ён знаходзіць сюжэты для сваіх твораў. Аляксандр Аляксандравіч пазнаёміў чытачоў са сваімі вершамі:светлымі, добрымі, прасякнутым інадзеяй і любоўю.

Дадатковая інфармацыя