Рукам праца – сэрцу радасць

18 сакавіка ў бібліятэцы № 2 для членаў клуба па інтарэсах «3 Д для дома, душы і вольнага часу» прайшла гадзіна творчасці «Рукам праца – сэрцу радасць». Бібліятэкары распавялі пра народную цацку, аб развіцці лялечнага мастацтва. Прадстаўнікі клуба «Гарадзенская лялька» бібліятэкі № 3 Іна Сотнікава і Ірына Вараб'ёва распавялі пра віды лялек, іх прызначэнні, асаблівасці стварэння, пазнаёмілі прысутных са сваімі аўтарскімі працамі. Успомнілі, як прыйшла ідэя стварэння музейнага пакоя на базе бібліятэкі, падзяліліся ўражаннямі аб правядзенні майстар-класаў і запрасілі ўсіх жадаючых іх наведаць. Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі відэаролікі аб працы клуба.

Дадатковая інфармацыя