Правілы на ўсё жыццё

16 сакавіка ў бібліятэцы № 7 прайшоў урок здароўя «Правілы на ўсё жыццё». Навучэнцы 2 «Б» класа СШ № 7 пазнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі захавання асабістай гігіены, здаровага харчавання, з арганізацыяй рэжыму дня. Адказваючы на ​​пытанні віктарыны, школьнікі ўспаміналі правілы, якія дапамогуць зберагчы здароўе. Фізкультхвілінка «Вяршкі і карэньчыкі» дапамагла вучням адпачыць, паклапаціўшыся пра здароўе, а прагляд мультфільма «Смяшарыкi. Азбука здароўя» замацаваў атрыманыя веды.

Дадатковая інфармацыя