Архітэктурная крыжаванка
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 20.09.2019
- Праглядаў: 27
19 верасня бібліятэка № 2 зноў выйшла на вуліцы Гродна і правяла акцыю «Архітэктурная крыжаванка». Мінакі адказалі на пытанні аб тым, якія славутасці вобласці ўнесены ў спіс ЮНЕСКА, дзе была каралеўская рэзідэнцыя Стэфана Баторыя і на адкрыцці якога касцёла пабываў Пётр Першы. Найбольшую цікавасць выклікала пытанне аб тым, дзе захоўваецца абраз Маці Божай Заступніцы Гродзенскага краю, адказ на якое прыйшлося падказваць.
А пытанне аб тым, у якіх замках вобласці праводзяцца рыцарскія турніры, балі і салонныя вечары, выклікала аповеды пра тое, хто, дзе быў і дзе хоча пабываць. Кожны апытаны атрымаў памятку «Топ 10 лепшых месцаў для турызму Гродзеншчыны».