Таямніцы беларускіх замкаў

19 верасня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка вучні 3 «А» класа СШ № 6 адправіліся ў завочнае падарожжа «Таямніцы беларускіх замкаў». З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй такіх замкаў як Стары і Новы ў Гродне, Крэўскі, Лідскі, Навагрудскі, Мірскі, Любчанскі, Гальшанскі, Косаўскі. Асабліва ўразілі дзяцей легенды, звязаныя з тым ці іншым замкам. Трэцякласнікі ўбачылі іх такімі, якімі яны былі шмат стагоддзяў таму. Папяровыя макеты Старога замка, Мірскага, Навагрудскага, Лідскага замкаў, Міхайлаўскай царквы ў Сынкавічах і Мураванкаўскай царквы-крэпасці, якія знаходзяцца ў бібліятэцы, дапамаглі дзецям убачыць гэтыя велічныя будынкі.

Дадатковая інфармацыя