Віват, бібліятэка!

Напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі, 14 верасня ў бібліятэцы № 10 адбыўся традыцыйны вечар «Віват, бібліятэка!». На працягу тыдня гасцей і чытачоў бібліятэкі цешыла выстава выдатнага фатографа А. Стацэнкі «Кветкі для любімых». Падчас імпрэзы вакальны гурт «Крыніца» выканаў песню на верш П.Я. Сямінскага «Бібліятэкар». У зале гучалі оды бібліятэцы і бібліятэкарам у выкананні гродзенскіх аўтараў – Пятра Сямінскага, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Івана Шчурко, члена літаратурнага аб’яднання «Надзея». Савет ветэранаў г. Гродна падзякаваў бібліятэку за яе клуб «Ветэран» і працу з ветэранамі горада. Саюз ваенных маракоў у Гродне ў знак падзякі за супрацоўніцтва падарыў бібліятэцы компас для дакладнага курсу. Клубы «Ветэран» і «Цені Пегаса» падрыхтавалі тэатралізаванае віншаванне з вершамі, песнямі і танцамі ў гонар любімай бібліятэкі. Краязнаўца Алесь Пятровіч Госцеў расчуліў да слёз сардэчнасцю і шчырасцю. Кветкі і віншаванні, сувеніры і сюрпрызы на працягу святочнага дня – бясспрэчная доказ, што Дзень бібліятэк – агульнае свята!

 

Дадатковая інфармацыя