Віртуальныя выставы

Паважаныя чытачы і карыстальнікі!

Казкі любяць і дарослыя і дзеці. Прапануем ўсім адправіцца ў падарожжа па казках беларускай пісьменніцы Алены Масла. Кнігі чакаюць Вас у дзіцячай бібліятэцы па адрасе: Цітова, 12

Прыемнага прагляду!

Выставу для Вас падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей Гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя. А. Макаёнка па адрасе: вуліца Цітова, 12



Прапануем Вам паглядзець электронную выставу "ТОП 10 лепшых кніг для падлеткаў". 10-ка кніг знаходзіцца ў бібліятэцы-філіяле №3. Прыходзьце і чытайце па адрасе: вул. Л. Чайкінай, 49.

Прыемнага прагляду!

Выставу для Вас падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі №3 "ЦБС г. Гродна"

па адрасе: вуліца Л. Чайкінай, 49



Прапануем Вам паглядзець віртуальную выставу па кнігах Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак. Прадстаўленая лепшая дзесятка кніг для падлеткаў зацікавіць не толькі школьнікаў, але і іх бацькоў. Прыходзьце, чытайце!

Прыемнага прагляду!

Выставу для Вас падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей Гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя. А. Макаёнка па адрасе: вуліца Цітова, 12



Нездарма Гарадская цэнтральная бібліятэка ім. А. Я. Макаёнка названа ў гонар славутага беларуса. Літаратурная спадчына Андрэя Ягоравіча Макаёнка ўражвае колькасцю пастаўленых п’ес. Характэрна, што частку свайго жыцця Андрэй Макаёнак правёў у Гродна.

Прыемнага прагляду!

Выставу для Вас падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання Гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя. А. Макаёнка па адрасе: вуліца Савецкіх Пагранічнікаў, 51/2



Прапаноўваем Вам паглядзець электронную выставу, прысвечаную 120-годдзю са Дня нараджэння знакамітага беларускага байкапісца Кандрата Крапівы. Словы з ягоных баек сталі крылатымі, а сюжэты хоць і напісаны ў гумарыстычнай форме, але зразумела, што гэта сапраўдныя жыццёвыя сітуацыі. Таму запрашаем за вельмі павучальнымі кнігамі Кандра Крапівы ў бібліятэку.

Прыемнага прагляду!

Выставу для Вас падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання Гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя. А. Макаёнка па адрасе: вуліца Савецкіх Пагранічнікаў, 51/2



У багацці дзіцячай літаратуры бацькам складана выбраць правільныя і цікавыя кнігі для сваіх дзяцей. Мы вырашылі ім дапамагчы і прадстаўляем дзясятку кніг, на якіх вырасла не адно пакаленне дзяцей. Яны будуць цікавымі не толькі дзецям, але і дарослым! Так што глядзім, запамінаем і ідзём у бібліятэку!!!

Прыемнага прагляду!

Выставу для Вас падрыхтавалі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №5 "ЦБС г. Гродна"

па адрасе: вуліца Пушкіна, 30



Хто сказаў, што беларуская літаратура сумная і нецікавая?! Мы зламалі стэрэатыпы… Прапаноўваем Вашай увазе кніжную электронную выставу "Пра каханне і не толькі…", дзе сабраны кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў. Калі ласка, запрашаем усіх!

Прыемнага прагляду!

Выставу для Вас падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей Гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя. А. Макаёнка па адрасе: вуліца Цітова, 12



Калі Вы не ведаеце, што Вам пачытаць у вольны час, наведайце нашу электронную выставу "Новыя кнігі для юнацтва". На выставе прадстаўлены кнігі на любы густ. Кожны, хто завітае да нас, не застанецца абыякавым.

Прыемнага прагляду!

Выставу для Вас падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей Гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя. А. Макаёнка па адрасе: вуліца Цітова, 12



Выстава кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, прысвечаная 100-годдзю пачатка Першай сусветнай вайны (1914-2014)

Выстава кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў складаецца з двух раздзелаў: "Ваенна-гістарычная літаратура" і "Мастацкая літаратура". Матэрыялы гэтых раздзелаў займаюць паліцы асобных сцен нашага віртуальнага пакою.

Для перахода ў віртуальны пакой нацicнiце на малюнак.

Увага! Для загрузкі анімацыі патрэбна пачакаць 5 хвілін!

Прыемнага прагляду!


 

Дадатковая інфармацыя