Узнагароды і дасягненні

Хроніка ўзнагарод і перамог 

2023 годПадзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь калектыву дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Гродна» за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры (распараджэнне Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 05.10.2023 №335р).

 


2023 год – Дыплом I ступені ХХХІ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За пошукавую і даследчую работу» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка за краязнаўчую пошукава-даследчую працу і стварэнне інтэрактыўнай карты-энцыклапедыі "Godonim Hrodna".


2022 год – Дыплом за перамогу ў абласным конкурсе краязнаўчых бібліятэчных праектаў "Аб мінулым - для будучыні" ў намінацыі "Лепшы краязнаўчы праект гарадской цэнтральнай бібліятэкі" (за рэалізацыю экскурсійнага праекта "Асобы і падзеі ў манументальнай скульптуры г.Гродна").

 

 


2021 год – Дыплом ІІІ ступені ХХІХ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка за значную краязнаўчую пошукавую і даследчую працу і стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў (конкурс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Калектыў узнагароджаны за генерацыю інфармацыйнага рэсурса "Электронны музей жыцця і творчасці Аляксея Карпюка" да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка і грамадскага дзеяча.


2021 – ІІ месца VІІ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання" Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы имя А.Макаёнка ў намінацыі "Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі" (распараджэнне па Беларускай Праваслаўнай Царкве ад 19.11.2021)


2021 годпадзячны ліст главы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна працоўнаму калектыву Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Андрэя Макаёнка за арганізацыю якаснага бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва горада Гродна і актыўную работу па рэалдызацыі творчых праектаў і праграм (раш. №1262 ад 06.09.2021)


2021 год – Бібліятэкару спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку Раісе Ланеўскай прысвоена званне «Заслужаны дзеяч ГА "БелТІЗ"» за вялікі асабісты ўклад у развіццё ідэй інклюзііі грамадства і вырашэння пытанняў інфармацыйнай даступнасці для людзей з інваліднасцю па зроку.


2020 годДыплом І ступені ХХVIІІ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы им.А.Макаёнка за значную краязнаўчую пошукавую і даследчую працу, стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў (конкурс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Узнагароджаны калектыў за электронны інфармацыйны рэсурс "Манументальная памяць горада Гродна".


2019 год Спецыяльны дыплом Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка за лепшую працу ў намінацыі калектыўных праектаў  па выніках рэспубліканскага конкурсу "Славутыя імёны малой Радзімы" за праект "Ганаровыя і славутыя грамадзяне горада Гродна": краязнаўчыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы"Ганаровыя грамадзяне горада Гродна", "Кніга славы горада Гродна" (конкурс аб'яўлены Беларускім фондам культуры, газетай "Звязда", "Краязнаўчай газетай" у 2018 годзе).

2019 год – Дыплом II ступені ХХVIІ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы» бібліятэцы-філіялу №3 за ўкараненне інавацйыйных тэхналогій і форм абслугоўвання карыстальнікаў. 


2018 год – ў намінацыі «Бібліятэкар года» лаўрэатам абласной прэміі імя Аляксандра Іосіфавіча Дубко за «Творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» стала Наталля Юр'еўна Наземцава, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка.


2018 год – Дыплом І ступені ХХVI рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы» спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку за інклюзіўнай праектную дзейнасць (конкурс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).
 

2018 год – Заахвочвальны прыз ХХVI рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы им.А.Макаёнка за значную краязнаўчую пошукава-даследчую працу і стварэнне краязнаўчых электронных інфармацыйных рэсурсаў "Ганаровыя грамадзяне горада Гродна", "Кніга славы горада Гродна".

2018 год – Гран-пры абласнога конкурсу самаробнай лялькі "Героі кніжных старонак" за працу "Натхненне" клуба "Гродзенская лялька", прысвечаную Максіму Багдановічу (кампазіцыя да яго верша "Вераніка").


2017 год Дыплом галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзе Гродзенскага аблвыканкаму за перамогу ў абласным конкурсе "Бібліятэка года" у намінацыі "Гарадская бібліятэка 2017 года".


2017 год -– Дыплом за актыўны ўдзел у фестывалі кнігі "Кніжныя скарбы Беларусі" да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.


2017 год – Дыплом ІІ ступені. Узнагароджана Тарасава Вольга Мікалаеўна за перамогу ў абласным конкурсе "На лепшую самаробную кнігу" ў намінацыі "На лепшае мастацкае афармленне твора(ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў".

2017 год – Спецыяльны дыплом Рэспубліканскага конкурсу "Лепшая бібліятэка года" ГА "Беларуская бібліятэчная асацыяцыя" за праект па стварэнні тактыльных кніг для дзяцей з парушэннямі зроку "Цёплыя кнігі".

2017 год – Дыплом ІІ ступені за перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе "Бібліятэчная пляцоўка" у рамках абласнога кніжнага фестываля "Кніга і час" (г.Свіслач).

2017 год – Праект па стварэнні краязнаўчых аўдыякніг "Гродна: гісторыя ў гуку" стаў паўфіналістам ІХ рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.


2016 год – Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта калектыву Дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна" за арганізацыю якаснага бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва горада, актыўную працу па рэалізацыі шэрагу творчых праектаў і праграм.


2015 год – Пераможца штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна і Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльным развіцці сярод устаноў сацыяльнай сферы (атрымалі грашовую прэмію).


2015 год – Заахвочвальны прыз Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" па выніках 2014 года (арганізатар конкурсу - Нацыянальная бібліятэка Беларусі) за генерацыю і ўкараненне краязнаўчай электроннай бібліятэкі "Гродна - інфармацыя для ўсіх".


2014 год – Пераможца абласнога конкурсу "На лепшы электронны інфармацыйны рэсурс, створаны публічнымі бібліятэкамі Гродзенскай вобласці" ў намінацыі "Лепшы бібліятэчны электронны рэсурс, даступны аддаленым карыстальнікам".


2012 год – Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Гродна – атрымала Дыплом ІІ ступені ХХ Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" ў намінацыі "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем" (за матэрыял "Беларуская літаратура ў прасторы бібліятэкі".


2012 год –  Дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за актыўнае камплектаванне сацыяльна-значнай літаратурай у 2011 годзе, які быў урачыста ўручаны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Дыплом Прэзідыума Савета Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў  пярвічнай арганізацыі прафсаюза Гродзенскай ЦБС – пераможца абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю грамадскага кантролю па ахове працы.

2009 год – Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А.Макаёнка – пераможца абласнога конкурсу публічных бібліятэк "Бібліятэка - інфармацыйны цэнтр рэгіёна".


2008 год – бібліятэкар філіяла №6 Сучкова Таццяна Аркадзьеўнаатрымала прэмію Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя А. І. Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» у намінацыі «Пісьменнік года».


2007, 2008 гады – Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007 год) і Нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2008 год) узнагароджана Свірыда Наталля Рыгораўна.

2005 год – Пераможца спаборніцтва прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада Гродна "За дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2004 годзе" (атрымала Ганаровае пераходзячае сцяг Гродзенскага гарвыканкама і грашовую прэмію).


2003 год – Пераможца абласнога конкурсу "Лепшае ўстанова культуры 2003 года" (атрымалі падарунак DVD-плэер).


2001 год – Пераможца абласнога конкурсу публічных бібліятэк "Бібліятэка - інфармацыйны цэнтр рэгіёна".


2000 год – Дырэктар (1987-2018) Рыбалка Галіна Іванаўна ўзнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры" (2000 год)


2000 год – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Свірыда Наталля Рыгораўна атрымала прэмію Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту "За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва" у намінацыі "Бібліятэкар года" па выніках 2000 года (урачыстасці праходзілі ў Гродзенскім аблвыканкаме, узнагарода ўручалася старшынёй абвыканкама А. І.Дубко).


1981 год – Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка - пераможца абласнога сацыялістычнага спаборніцтва (атрымалі грашовую прэмію).


1971 год – Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка - пераможца сацыялістычнага спаборніцтва, атрымала пераходзячы вымпел "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва".


1964 год – Гродзенскай гарадской бібліятэцы (цяпер Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя. А.Макаёнка) прысвоена званне "Бібліятэка выдатнай работы".


 
 
 
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя