Падзеі 2017 года

Гродзенская вобласць аб выніках культурных падзей 2017 года

Падзеі 2017 года ў горадзе Гродна (сайт Гродзенскага гарвыканкама)


Дзяржаўная ўстанова культуры
«Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна»
Адметныя падзеі 2017 года

Бібліятэкі ў 2017 годзе бралі ўдзел у мерапрыемствах да аб’яўленага ў Беларусі Года навукі. Побач с гэтым тэкстам – актыўны малюнак-банер, націснуўшы на які можна паглядзець план мерапремстваў бібліятэк на год і спасылкі на цікавы матэрыял па тэме. У адпаведнасці з планамі масава-інфармацыйнай дзейнасці ў межах цыклу мерапрыемстваў «У цэнтры ўвагі – навука» былі арганізаваны 22 кніжныя выставы і 58 масава-інфармацыйных мерапрыемстваў, якія папулярызавалі навуковыя дасягненні чалавецтва. Сярод іх: віртуальнае падарожжа «Эра радыё ў эпоху цывілізацыі» (у філіяле № 2), гульня «Што? Дзе? Калі?» (у аддзеле абслугоўвання дзяцей ЦБ), завочнае падарожжа «Вялікія геаграфічныя адкрыцці» (у філіяле № 3), работы членаў клуба «Гарадзенская лялька» сталі асновай экспазіцыі «Прадчуванне Космасу» у Музеі гісторыі Гарадніцы, Інфармацыйнае падарожжа «Па невядомых планетах» арганізавалі у філіяле № 1, гульню-падарожжа «Самая цудоўная з планет» у філіяле № 5, бібліяграфічны агляд серыі «Маленькі прафесар» – «Знаёмцеся, «Маленькі прафесар» у філіяле № 9, у ГЦБ імя А. Макаёнка правялі гадзіну займальнай навукі «Навука вакол нас: відавочнае – неверагоднае» для навучэнцаў будаўнічага ліцэя.

 Бібліятэкі ў 2017 годзе бралі ўдзел у мерапрыемствах да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Побач с гэтым тэкстам – актыўны малюнак-банер, націснуўшы на які можна паглядзець план мерапремстваў бібліятэк на год і спасылкі на цікавы матэрыял па тэме.

У 2017 годзе Гродзенская гарадская бібліятэка імя А. Макаёнка і бібліятэка-філіял № 6 бралі удзел у абласным конкурсе «На лепшую самаробную кнігу» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. 1 верасня на сцэне канцэртнай залы г.Гродна юбілейнае прайшло гарадское свята «Наш беларускі гонар, наш нацыянальны скарб», арганізатарам якога выступіла ГЦБ імя А. Макаёнка. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання бібліятэкі адзначылі 60 мерапрыемствамі і 22 выставамі ў цыкле «Сонца Францыска Скарыны». Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей двойчы праводзілі гадзіну гісторыі «Адвечных кніг жывыя душы» і інфарміну «Імя славутае ў вяках»; супрацоўнікі філіяла № 6 падрыхтавалі выставу-красворд «Чалавек свету – Францыск Скарына». У філіяле № 7 падрыхтавалі літаратурнае падарожжа «Вытокі беларускай кнігі». Супрацоўнікі філіяла № 10 арганізавалі і правялі для навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа вечар «Свята роднага слова». Таксама да 500-годдзя кнігадрукавання ў ЦБС быў арганізаваны конкурс кніжных выстаў сярод бібліятэк-філіялаў. Лепшымі прызнаны выставы філіялаў № 3, 6, 7, 8. На працягу года на сайце была размешчана анлайн-віктарына "Вакол асобы Скарыны", з дапамогай якой кожны карыстальнік мог праверыць свае веды пра вядомага першадрукара, яго нашчадкаў, эпоху. Прапануем гэту віктарыну тут:  

16 лютага ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А. Макаёнка кнігі выдавецтва «Юрсапрынт» прадставілі дырэктар, галоўны рэдактар выдавецтва Аляксандр Рыжы і рэдактар Марына Шапялевіч. Гэта выданне 2016 года «Шлях дзяўчыны з Гародні. Яшчэ адно ўзыходжанне» Марыны Шапялевіч, прысвечанае Лізавеце Іосіфаўне Чапнік, нараджэнцы Гародні, старшыне беластоцкага антыфашысцкага камітэта, і апошняе прыжыццёвае выданне Віктара Юр'евіча Саяпіна «Гародня і гарадзенцы. 19441974»Гэта дваццатая кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Юрсапрынт», В. Ю. Саяпіна, якая адкрывае таямніцы адносна недалёкага мінулага Гродна. Падчас прэзентацыі былі прадэманстраваныя фота і відэаматэрыялы з асабістых архіваў Віктара Саяпіна, Марыны Шапялевіч і выдавецтва «Юрсапрынт».

IMG_6321.JPG (1024×742)21 сакавіка 2017 года ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася прэзентацыя новай кнігі – біябібліяграфічнага даведніка «Ганаровыя грамадзяне горада Гродна», складзенага супрацоўнікамі бібліятэкі і які выйшаў у выдавецтве «Гарадзенская друкарня». Усяго ў даведніку прадстаўлены 36 лепшых грамадзян горада, ганараваныя ўшанаванню з 1964 па 2016 год. На прэзентацыі выдання ў бібліятэцы прысутнічалі ганаровыя грамадзяне: IMG_6270.JPG (931×768)доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, у мінулым рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Роўба Я. А.; алімпійская чэмпіёнка, заслужаны майстар спорту, заслужаны трэнер БССР, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Валчэцкая А. У.;  галоўны інжынер абласнога ўнітарнага праектнага прадпрыемства «Інстытут «Гроднаграмадзянпраект», заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь Кацынэль Р. Б.; прафесар, кандыдат педагагічных навук, майстар спорту, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (барацьба грэка-рымская) Максімовіч В. А.; трэнер-выкладчык (вольная барацьба), заслужаны трэнер БССР, суддзя міжнароднай катэгорыі Фурса Л. П.; заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, які выхоўваў алімпійскіх чэмпіёнак па спартыўнай гімнастыцы, Кныш Р. І.; палкоўнік памежных войскаў у адстаўцы, Ганаровы памежнік Рэспублікі Беларусь, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Абялеўскі Г. І.У сваіх кароткіх выступах героі кнігі падзяліліся некаторымі падзеямі сваёй біяграфіі, выказалі падзяку за ўвагу да іх. Высокую ацэнку кніга атрымала і ад пісьменніка І. С. Шатыронак. Арганізатарам прэзентацыі прыемна было падарыць кнігу тым, пра каго ў ёй напісана – ганаровым грамадзянам горада Гродна. Фота з агульнай назвай «Стваральнікі кнігі "Ганаровыя грамадзяне горада Гродна" ў сузор'і ганаровых грамадзян горада Гродна» стала фінальным акордам мерапрыемства. 

IMG_6354.JPG (930×768)24 сакавіка на сцэне Гродзенскай канцэртнай залы адбылося гарадское свята «У краіне дзяцей, якія чытаюць». Бібліятэкі гучна і весела заявілі пра традыцыйны пачатак школьных канікул. У зале былі трэцякласнікі гродзенскіх школ. Гледачоў вітаў вядомы дзіцячы паэт Віктар Кудлачоў. Завадная Пэппі Доўгічулок прымусіла і дарослых, і дзяцей выконваць вясёлыя заданні. Зачаравальнае электрычнае Тэсла-шоў не пакінула абыякавымі нікога. 7 лепшых чытачоў па выніках 2016 года атрымалі падарункі ад бібліятэк. Яркія нумары ў выкананні танцавальнага калектыва «Непаседы» , вакальнага ансамбля «Задумка» «Гродзенскага цэнтра культуры» напоўнілі залу адчуваннем вясны і свята! Урывак са спектакля «Муха-Цакатуха» ў выкананні IMG_6400.JPG (912×669)юных акцёраў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь музычна-драматычнага тэатра «Гарадзенскі званочак» завяршыў святочную праграму. У фае працавала кніжная выстава «Добрыя кнігі – сябры назаўжды» з фонду цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Макаёнка.

IMG_6469.JPG (1024×652)29 сакавіка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася прэзентацыя абноўленага выдання кнігі «На гродзенскім бруку»  двух вядомых гісторыкаў  Віктара Саяпіна і Андрэя Вашкевіча. Гасцямі сустрэчы былі загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, гісторыкIMG_6499.JPG (1024×717) Андрэй Вашкевіч і галоўны рэдактар выдавецтва «Юрсапрынт»  Аляксандр Рыжы. Яны пазнаёмілі прысутных з выданнем пра мінулае гродзенскай прамысловасці і распавялі пра самыя цікавыя гарадскія прадпрыемствы і будынкі. Андрэй Вашкевіч расказаў і пра былыя гродзенскія брэнды, якія цікавыя і сучаснікам. Дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі прысутныя змаглі пазнаёміцца з фатаграфіямі і ілюстрацыямі, размешчанымі ў кнізе. Пасля сустрэчы ўсе жадаючыя атрымалі магчымасць пагутарыць з аўтарам і набыць кнігу з аўтографам.

chitaem_o_voyne.jpg (1024×576)Гарадскія бібліятэкі ў пяты раз сталі ўдзельнікамі міжнароднай акцыі «Чытаем дзецям пра вайну», ініцыяванай яшчэ ў 2010 годзе Самарскай абласной дзіцячай бібліятэкай. Сэнс акцыі – у пэўныя дзень і час у бібліятэках, школах, дзіцячых садах, сацыяльных прытулках чытаюць лепшыя мастацкія творы пра Вялікую Айчынную вайну. 4 мая а 11-ай гадзіне дзевяць гарадскіх бібліятэк правялі гадзіну адначасовага чытання. Была абвешчана Хвіліна маўчання. Сёлета бібліятэкары чыталі дзецям ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў творы А. Міцяева, Л. Касіля, С. Аляксеева, Н. Багданава, Р. Барадуліна, І. Нікулінай, аповяды са зборнікаў«Юныя героі Вялікай Айчыннай вайны»  і «Ніколі не забудзем». У аддзеле абслугоўвання дзяцей ЦБ ім. А. Макаёнкаі бібліятэцы № 8 дзеці прачыталі загадзя вывучаныя вершы пра вайну, а ў бібліятэцы №9 навучыліся рабіць лісты-трохвуголкі, на якіх напісалі віншаванні з Днём Перамогі чытачу гэтай бібліятэкі, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Сямёнаву М. К. Удзельнікамі гадзіны адначасовага чытання сталі каля 240 гарадзенскіх школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садоў.

ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма diplom2.jpg (2388×3364) г. Гродна» была  ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені за перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе «Бібліятэчная  пляцоўка» у рамках абласнога кніжнага фестывалю «Кніга і час», які упершыню праходзіў у г. Свіслач 11 чэрвеняЯшчэ год таму гэты фестываль праводзіўся як раённы, але ў гэтым годзе ён стаў абласным і ператварыўся у яшчэ адно яркае мерапрыемства, прымеркаванае да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Бібліятэчную пляцоўку на свяце арганізавалі члены клуба "Гарадзенская лялька" на чале з яго кіраўніком Сотнікавай І.В.(філіял №3). 

IMG_20170613_101454.jpg (768×994)13 чэрвеня падведзены вынікі конкурсу буктрэйлераў «Проста фантастыка!», арганізаванага сярод бібліятэкараў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Тэма конкурсу – навуковая фантастыка, таму што конкурс прымеркаваны да Года навукі. 10 удзельнікаў прадставілі 14 прац, якія папулярызуюць творы, як добра ўсім вядомыя (такія, як «Аэліта» А. Талстога), так і адкрыцці для тых, хто прыйшоў на сумесны прагляд. Па выніках галасавання трэцяе месца заняў буктрэйлер па кнізе амерыканкі Тэс Гіррэтсэн «Хімера», прысвечаны «мужчынам і жанчынам, дзякуючы якім палёт у космас стаў Screenshot_4.png (640×330)рэальнасцю» і які набраў 556 балаў (аўтар – А. У. Бяроза, заг. бібліятэкі №4). На другім месцы – праца дэбютантаў конкурсу, супрацоўнікаў аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ ім. А.Макаёнка А. Герасімовіч і Е. Стакоз па аповесці Кіра Булычова «Вандраванне Алісы» (560 балаў). Пераможцам стаў інжынер-праграміст сектара аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка Д.Януцэвіч, які стварыў буктрэйлер па серыі кніг польскага аўтара Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмак». Работа набрала 565 балаў. Шчыра віншуем удзельнікаў і пераможцаў конкурсу!

IMG_7216.JPG (1024×768)29 жніўня чытальная зала Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Макаёнка была перапоўнена. Тут сабраліся прыхільнікі таленту і сябры вядомага гісторыка Святланы Яўгенаўны Куль. Доктар гістарычных навук, прафесар Беластоцкай політэхнічнай акадэміі IMG_7180.JPG (971×683)распавяла пра летазлічэнне Францыска Скарыны, прааналізавала эканамічныя магчымасці Аўгустоўскага канала. Разам з галоўным рэдактарам выдавецтва «Юрсапрынт» Аляксандрам Рыжым прадставіла ўвазе чытачоў новую кнігу вершаў, баек і паэм. Святлана Куль чытала свае вершы, якія атрымалі высокую адзнаку такіх прызнаных літаратуразнаўцаў, як А. М. Пяткевіч і І. С. Шатыронак. У сустрэчы бралі ўдзел вядомыя гісторыкі Вячаслаў Швед і Алесь Госцеў. 

IMG_7285.JPG (1024×722)Свята беларускай пісьменства прайшло 1 верасня на сцэне Гродзенскай канцэртнай залы пад знакам важнай даты – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. У рамках свята старшакласнікі змаглі пазнаёміцца з кніжнымі выданнямі з фонду Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка, сустрэцца з клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэем У. Барысевічам, старшынёй Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Л. А. Кебіч, загадчыкам аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея А. Ф. Вашкевічам, ст. выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы С. М. Тарасавай, галоўным рэдактарам выдавецтва «Юрсапрынт» А. А. Рыжым, артыстамі Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра і паслухаць выступы творчых калектываў і выканаўцаў студый цэнтра культуры.

IMG_2720.JPG (777×600)12 верасня супрацоўнікі бібліятэкі №10 правялі для навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага тэхналагічнага каледжа вечар «Свята роднага слова», прысвечаны пяцісотгоддзю беларускага кнігадрукавання. У мерапрыемстве ўдзель- нічала вакальная група «Крыніца» клуба «Ветэран», які працуе пры бібліятэцы, а таксама вакальны ансамбль «Гарадзенцы». Навучэнцы і кіраўніцтва каледжа з падзякай адзначылі высокі прафесійны ўзровень правядзення мерапрыемства.

21 верасня IMG_7494.JPG (1024×768) ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылося першае пасяджэнне адкрытага інтэлектуальнага клуба «Паходня ісціны» на тэму «Вакол 890-годдзя летапіснага пахода 1127 года». Клуб арганізаваны па ініцыятыве гісторыка Алеся Пятровіча Госцева. Тэма першага паседжання была невыпадковай. Па меркаванні гісторыкаў, гэты год для гарадзенцаў юбілейны. Гутарка была цікавай і эмацыйнай, бо яна тычылася першага згадвання пра горад Гродна ў летапісах. У дыскусіі бралі ўдзел навукоўцы, гісторыкі, краязнаўцы, калекцыянеры, студэнцкая і вучнёўская моладзь, – усе, хто закаханы ў багатую і велічную гісторыю Гродна. У навуковых спрэчках удзельнічалі Алесь Госцеў, Генадзь Семянчук, Вячаслаў Швед, Віктар Какарэка.

IMG_7597.JPG (800×600)22 верасня супрацоўнікі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна дружна адпрацавалі на дзіцячай пляцоўцы першага абласнога кніжнага фэсту «Кніжныя скарбы Беларусі». Героі знакамітай казкі Л. Кэрала «Аліса ў Краіне цудаў» Аліса, Капялюшнік і Трус прапанавалі акунуцца ў свет дзіцячай літаратуры. Выстава лялек членаў клуба «Гарадзенская лялька» бібліятэкі №3, прысвечаная знакам Задыяку, IMG_7593.JPG (739×768)прыцягвала ўвагу мінакоў. Ад ахвотнікаў сфатаграфавацца з літаратурнымі героямі не было адбою. На літаратурнай пляцоўцы свае вершы чытала паэт Таццяна Сучкова – супрацоўнік бібліятэкі №6. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ ім. А. Макаёнка Вольга Тарасава атрымала ўзнагароду за другое месца ў абласным конкурсе на лепшую самаробную кнігу, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

IMG_7708.JPG (1024×747)30 верасня адзначылася дабрачынным кніжным фрымаркетам у аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А.Макаёнка. Малянятам чыталі кнігу англійскага аўтара і ілюстратара Эмы Чычэстар Кларк «Мядзведзі кніжак не чытаюць». Валанцёры сацыяльна-дабрачыннай установы «Цэнтр ПАРА» правялі тры майстар-класа. Першы з Ганнай Шыкуць сабраў юных аматараў хіміі – усе разам зрабілі «вулкан жаданняў» з соды, воцату і харчовага фарбавальніка, IMG_7726.JPG (1024×768) не забыўшыся пры гэтым загадаць жаданне. Дызайнер з дзіцячай школы развіцця «Аранжавая жырафа» Таццяна Ханецкая дапамагала рабіць арыгінальныя закладкі ў выглядзе жырафы. На працягу дня ў бібліятэцы праходзіў дабрачынны кірмаш на карысць падапечных Цэнтра ПАРА, а таксама збор канцылярскіх тавараў для дзяцей, якія змагаюцца з анкалагічнымі захворваннямі.

IMG_7861.JPG (928×768)24 кастрычніка чытачы гарадскіх бібліятэк сустрэліся з аўтарамі даведніка па фартах Гродзенскай крэпасці. У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А. Макаёнка прайшла прэзентацыя кнігі «Скрозь пажары сусветных войн: даведнік з I-га па V-ы фарты Гродзенскай крэпасці». Гэта новы даведнік, прысвечаны  гісторыі і фартыфікацыі крэпасці Гродна ў перыяд Першай сусветнай вайны.  Гісторык Дзмітрый Люцік і краязнаўца Аляксандр Семянчук ужо неIMG_7857.JPG (993×768) першы год займаюцца вывучэннем гісторыі фартыфікацыі ў горадзе. На сустрэчы прысутнічаў выдавец Юрый Мілеўскі, які аказаў фінансавую падтрымку выданню. 

IMG_7950.JPG (1024×768)Доўгачаканая прэзентацыя новай кнігі С. Лаўровай «Сабака Фрося і яе людзі» (выдавецтва «РАСМЭН»), ілюстрацыі да якой зрабіла гарадзенка Іна Папаротная, з поспехам прайшла ў дзіцячай бібліятэцы № 6 10 лістапада. Юныя чытачы з гімназіі № 9 прыйшлі на сустрэчу з мастачкай, прачытаўшы кнігу загадзя. У чытальнай зале бібліятэкі адкрылася выстава прац Іны Папаротнай «Малюнкі, якія нясуць радасць». Падтрымаць ілюстратара прыйшла ўся яе сям'я. Добрыя словы сказалі мастак, майстар аэраграфіі Юрый Азука, намеснік дырэктара ЦБС г. Гродна К. Расіцан. IMG_7983.JPG (1024×768) Вядомая дзіцячая пісьменніца Таццяна Сучкова, натхнёная творчасцю мастачкі, напісала паэму-прысвячэнне Іне Віктараўне. Выдатны настрой ствараў вакальны ансамбль узорнага харавога калектыва «Сунічкі» дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 ім. Ю. У. Семянякі. Адбылася фота і аўтограф-сесіі з удзелам зямлячкі. Пра выставу і мастака пісьменнік Ірына Шатыронак апублікавала на старонках сеткавага часопіса "Камертон" (Масква) атрыкул. 

1611.jpg (1024×768)16 лістапада ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А. Макаёнка прайшла прэзентацыя выдання «Новыя запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» – кнігі, над якой беларускія багасловы і філолагі працавалі 25 гадоў. Цяпер можна чытаць Новы Запавет на беларускай мове. На прэзентацыі выступіў прадстаўнік Гродзенскай епархіі клірык Свята-Ўладзімірскай царквы протаіерэй Андрэй Яварэц. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі віктарыну па пошуку тэксту па кнізе Новага Запавету. У праграме прэзентацыі былі музычныя нумары.

IMG_8019.JPG (1024×707)22 лістапада ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А. Макаёнка прайшло паседжанне круглага стала «Дзіцячая бібліятэка і сучасная стратэгія выбару чытання». Адбылася гутарка пра сучасны стан сеткі дзіцячых бібліятэк у Рэспубліцы Беларусь, пра ролю школьнай бібліятэкі ў развіцці здольнасцяў дзяцей, пра магчымасці творчай самарэалізацыі дзяцей і дарослых у гарадской бібліятэцы, пра сучасную дзіцячую літаратуру, пра сямейнае чытанне.IMG_8000.JPG (818×768) Адбылася перадача тактыльных кніг, выкананых установамі адукацыі Кастрычніцкага раёна Гродна падчас летніх канікул у рамках праекта «Цёплыя кнігі», у фонд спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку. 17 новых тактыльных кніг для асаблівых дзяцей папоўнілі фонд бібліятэкі. У мерапрыемстве бралі ўдзел загадчыкі бібліятэк-філіялаў Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэмы г. Гродна, бібліятэкары ўстаноў сярэдняй адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

2f6abc6050f218bea06d364d9742bc96.JPG (772×468)23 лістапада ў канцэртнай зале горада Гродна адбылася прэзентацыя даведніка «Кніга славы горада Гродна». Супрацоўнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Макаёнка правялі значную пошукавую краязнаўчую працу для стварэння даведніка. Кніга выйшла ў выдавецтве «Юрсапрынт». Выданне змяшчае біяграфіі і спісы дакументаў, якія дапамогуць больш пазнаць о 53 асобах, удастоеных гонару быць занесеным у Кнігу славы горада Гродна ў 1968–2016 гг. Кніга была IMG_8086(1).JPG (1024×619) выдадзена накладам 150 асобнікаў дзякуючы фінансавай падтрымцы шэрагу буйных прадпрыемстваў горада. На прэзентацыі прысутнічалі героі кнігі славы – людзі, чые дасягненні ў навуцы, адукацыі, эканоміцы, культуры, спорце, медыцыне нельга недаацаніць. Святочны настрой стваралі канцэртныя нумары ў выкананні вядомых салістаў і калектываў г. Гродна. Гэта другі біябібліяграфічны даведнік, падрыхтаваны супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка. У красавіку быў прэзентаваны даведнік "Ганаровыя грамадзяне горада Гродна". У верасні 2017 года стаў працаваць інфармацыйны рэсурс бібліятэкі, прысвечаны ўганараваным грамадзянам, даступны аддаленаму карыстальніку па адрасе: http://persony.grodno.by/

YvBiW79Nu9c.jpg (1088×774)14 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася прэзентацыя краязнаўчага адкрыцця «Якаў Фёдаравіч Кнотэ – ганаровы грамадзянін Гродна», прысвечаная знакавай асобе ў гісторыі Гродна другой паловы XIX стагоддзя, ганароваму грамадзяніну горада Гродна. Гэтым мерапрыемствам бібліятэкары пачалі цыкл «Гродна: знаходкі і лёсы», у якім раскрыюць лёсы ганаровых грамадзян роднага горада дарэвалюцыйнага перыяду. Шырокаму кругу гродзенцаў імя Якава Фёдаравіча Кнотэ і яго нашчадкаў адкрыла пісьменніца Ірына Сяргееўна Шатыронак. Яна падзялілася гісторыяй сваіх пошукаў сям'і нашчадкаў Якава Фёдаравіча і перадала бібліятэцы кнігі ўспамінаў яго ўнучкі Маргарыты Іванаўны Рудаміно і праўнука Андрыяна Васільевіча Рудаміно. Заснавальнік і былы дырэктар Ўсерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры (г.Масква) Маргарыта Рудаміно мае сувязь з Гродна і ў дзяцінстве неаднаразова гасціла ў дзядулі Я.Кноте. Пра гродзенскія адрасы сям'і Якава Фёдаравіча распавёў гісторык і педагог, акадэмік Міжнароднай акадэміі наасферы (і ўстойлівага развіцця), адміністратар музейнага комплексу ліцэя №1 г. Гродна, стваральнік і кіраўнік клуба «Паходня ісціны» Алесь Пятровіч Госцеў. Музычную атмасферу сям'і Кнотэ ўзнавілі маладыя музыканты-гітарысты – навучэнцы 4 курса Гродзенскага музычнага каледжа.

Музейны пакой «Лялечны дом» пачаў працаваць IMG221217.jpg (795×492) у гарадской бібліятэцы № 3. 22 снежня, напярэдадні навагодніх і калядных святаў, адбылося ўрачыстае адкрыццё новай музейнай кропкі на карце горада. Павіншаваць калегаў і сяброў у бібліятэку прыйшлі: намеснік старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Зміцер Радзіончык, экскурсавод Ала Цітова, майстры-лялечніцы, удзельніцы клуба «Гродзенская лялька», чые IMG_8546.JPG (1024×768) працы ляглі ў аснову кампазіцыі музея, адміністрацыя Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна. Добры настрой стваралі юныя музыканты – навучэнцы Дзіцячай музычнай школы № 2. Новы музей чакае ўсіх аматараў пагуляць у лялькі штодня, акрамя нядзелі, з 11.00 да 20.00.

IMG_8619.JPG (1024×768)27 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка адбылася прэзентацыя краязнаўчых календароў на 2018 год. Каляндар, прысвечаны 450-годдзю першай гарадской гравюры Мацея Цюндта, прадставіў аўдыторыі малады гісторык Алесь Перагудаў, вучань дасведчанага краязнаўцы А. П. Госцева. Дзявяты па ліку настольны перакідны каляндар прадставіў прафесар А. М. Пяткевіч. Расказ IMG_8702.JPG (847×768)пра габрэяў Гродна прапанавала рэдактар выдавецтва «Юрсапрынт» М.А.Шапялевіч – адзін з аўтараў габрэйскага календара «Пад шчытом Давіда», праілюстраванага рэдкімі фатаграфіямі. З дапамогай Алеся Пятровіча Госцева і яго календара на 2017 успомнілі год адыходзячы. Перагарталі каляндар краязнаўцы В. Ю. Саяпіна на 2016 год. Усе гэтыя календары выйшлі ў розныя гады ў выдавецтве «Юрсапрынт», пра што распавёў галоўны яго рэдактар А. А. Рыжы. У канцы сустрэчы жадаючыя набылі календары з аўтографамі.

Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А.Макаёнка стала пераможцам абласнога конкурсу галоўнага ўпраўлення ідэалагічная работы, культурны і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама "Бібліятэка года". Дыплом пераможцы быў уручаны на выніковым урачыстым сходзе. Папярэдне цэнтральная бібліятэка перамагла ў аналагічным конкурсе, які штогадова праводзіцца для бібліятэк Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Гродна" для бібліятэк. Супрацоўнікі бібліятэкі атрымалі грашовыя ўзнагароды і падарункі ад адміністрацыі і прафкама.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Дополнительная информация