Знаёмства з творчасцю Эрыка Карла

25 лістапада ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка вучні 1 «А» класа сярэдняй школы № 6 працягнулі знаёмства з творчасцю Эрыка Карла. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку з элементамі тэатралізацыі па кнізе «Грубіянка ў крапінку». У ходзе мерапрыемства першакласнікі даведаліся цікавыя факты пра божых кароўках, гулялі ролі насякомых, птушак і жывёл, адказвалі на пытанні віктарыны «Як стаць выхаваным», успаміналі ветлівыя словы «добрай раніцы», «дзякуй» і «калі ласка». У канцы сустрэчы дзеці паглядзелі мультфільм «Кароўка» і атрымалі ў падарунак размалёўку з выявай божай кароўкі.

Дадатковая інфармацыя