Вясёлая краіна М. Носава

24 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы № 8 адбылося літаратурнае падарожжа «Вясёлая краіна М. Носава», удзельнікамі якога сталі навучэнцы 4 «А» класа гімназіі №5. Разам з бібліятэкарам здзейснілі літаратурнае падарожжа па творчасці дзіцячага пісьменніка. З дапамогай электроннай прэзентацыі юныя чытачы даведаліся пра літаратурны лёс Мікалая Носава: як складаў свайму сыну апавяданні і казкі, потым стаў іх друкаваць у дзіцячых газетах і часопісах для чытачоў краіны. А затым дзеці прынялі ўдзел у конкурсах «Казачныя суседзі Нязнайкі», «Пазнай героя па апісанні». Завяршылася мерапрыемства праглядам фільма «Мішкіна каша».

Дадатковая інфармацыя