Вучымся весці дакументы правільна

16 і 24 лістапада адміністрацыяй сумесна з аддзелам маркетынгу ГЦБ імя А. Макаёнка былі арганізаваны заняткі Школы вучобы спецыялістаў ЦБС па пытаннях вядзення формаў уліку працы бібліятэкі і ўліку статыстычных дадзеных для бібліятэк, якія працуюць у аўтаматызаваным рэжыме і асобна для тых, хто працуе ў ручным рэжыме. Абмяркоўваліся пытанні запаўнення дзённікаў працы ў электронным і традыцыйным выглядзе, афармленне дакументаў аб дзейнасці клубаў па інтарэсах і сцэнарных матэрыялаў, пытанні бібліяграфічнага інфармавання і інш. Загадчыкам філіяламі (аддзеламі) рэкамендавана аформіць усе дакументы па дзейнасці бібліятэкі згодна наменклатуры спраў ЦБС г. Гродна.

Дадатковая інфармацыя