Смецце.NET

24 лістапада ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка прайшло пасяджэнне клуба «Мурашы». Экалагічны ўрок чысціні «Смецце.NET» быў прысвечаны праблемам забруджвання навакольнай прасторы і паасобнаму збору смецця. Кожны з нас можа зрабіць свет чысцей. Бо кінуты на зямлю паліэтыленавы пакет будзе раскладацца каля 200 гадоў, а аскепкі шкла праляжаць больш за 1000 гадоў. 1 тона перапрацаванай паперы гэта 17 выратаваных ад высечкі дрэў. Хай для кагосьці гэта і мала, але ўсе разам мы можам выратаваць цэлы лес. У канцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі мультфільм «Як смецце знішчыла свет» пра нярадасныя перспектывы існавання людзей на планеце Зямля.

Дадатковая інфармацыя