Хто ў нас зімуе
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 25.11.2022
- Праглядаў: 14
24 лістапада ў бібліятэцы №7 прайшла інфарміна «Хто ў нас зімуе» для клуба «Чытайка». Дзеці ўспомнілі птушак,якія зімуюць, даведаліся іх асаблівасці паводзін, пражывання і ролі чалавека ў жыцці птушак. Бібліятэкар распавяла, з якой прычыны адны птушкі ляцяць на поўдзень, а іншыя могуць застацца і чым мы можам ім тут дапамагчы. Рабяты адгадвалі загадкі, распавядалі цікавыя факты пра птушак, разгадвалі філворды, паглядзелі мультфільм «Зязюля і шпак».