Подзвіг твой гісторыя захоўвае

24 лістапада навучэнцы 8 «Б» класа сярэдняй школы № 26 разам з супрацоўнікамі бібліятэкі № 10 адправіліся на экскурсію да мемарыяльнага знаку Ф.П. Кірычэнка, які ўсталяваны ў 2017 годзе на тэрыторыі гімназіі № 9. Рабяты пазнаёміліся з біяграфіяй старшага лейтэнанта, начальніка 4-й заставы 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада Феадосія Пятровіча Кірычэнка. Бібліятэкар расказала пра подзвіг героя-пагранічніка, які змог абараняць заставу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на працягу 10 гадзін, выбраўшы правільную тактыку абароны. Нягледзячы на відавочную перавагу сіл праціўніка, абаронцы мяжы трымаліся да апошняга патрона, яны стаялі насмерць. 22 чэрвеня 1941 года начальнік заставы і ўвесь асабісты склад загінулі. У 2003 годзе імя Феадосія Пятровіча Кірычэнка прысвоена 2-ой пагранічнай заставе Гродзенскай пагранічнай групы, а на тым месцы, дзе знаходзілася знішчаная ў гады вайны застава, быў створаны мемарыяльны комплекс.

Дадатковая інфармацыя