Свет бязмежных магчымасцяў
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 25.11.2022
- Праглядаў: 1
На вечар «Свет бязмежных магчымасцяў» былі запрошаны 23 лістапада члены клуба «Калейдаскоп» у бібліятэку №4. Міжнародны дзень інвалідаў штогод адзначаецца 3 снежня. Гэты дзень накіраваны на прыцягненне ўвагі да праблем людзей з абмежаваннямі па здароўі. Маладыя людзі даведаліся пра беларускага спартсмена-паралімпійца, грамадскага дзеяча, матывацыйнага трэнера Аляксея Талая. Прагучалі вершы Аляксандра Слашчова аб сіле чалавечага духу, сяброўсьве, любові ў выкананні аўтара. Сябра клуба «Калейдаскоп» Андрэй Кучун прачытаў свае вершы. Гучалі аўтарскія песні Аляксандра Слашчова.