2 мая ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбыўся вечар-партрэт «Летапісец роднага горада», прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння вядомага Гродзенскага краязнаўцы, педагога, журналіста, калекцыянера, філатэліста Алеся Пятровіча Госцева. Павіншаваць яго прыйшлі калегі, студэнты, аднакурснікі, сябры, чытачы. Аб буйных краязнаўчых праектах і ініцыятывах юбіляра распавёў член-карэспандэнт НАН, доктар біялагічных навук, прафесар, загадчык аддзела вітаміналогіі і нутрыицэўтыкі Інстытута біяхіміі актыўных біялагічных злучэнняў Андрэй Георгіевіч Майсеенак.
Аб важкім укладзе Алеся Пятровіча ў дзейнасць рэгіянальнага аддзялення Беларускага культурнага фонду ў 1990-я і 2000-я гады падзялілася ўспамінамі тагачасны намеснік старшыні арганізацыі Надзея Анатольеўна Трухановіч. Калегі распавялі пра дасягненні вінаватага ўрачыстасці ў галіне педагогікі – кандыдат гістарычных навук, дацэнт ГрДу імя Я. Купалы В.Г. Карнялюк і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гродзенскага ліцэя №1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага Е. А. Фіронава.
Пачынаючы з 1992 года Алесь Пятровіч выхаваў кагорту таленавітых вучняў, вядомых не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Адзін з іх – загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч у выступленні падкрэсліў, што сваім выбарам прафесіі ён абавязаны настаўніку. Жыццё вядомага даследчыка цесна звязана з кнігамі, бібліятэкамі і адукацыяй. З 2017 года Алесь Пятровіч цесна супрацоўнічае з цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай горада Гродна, удзельнічаючы ў многіх яе праектах. Бібліятэкары і чытачы выказалі шчырую падзяку імянінніку.