«Кніжка на далоньцы» – акцыя, якая знаёміць маленькіх чытачоў са светам сучаснай дзіцячай літаратуры. І, вядома, дапамагае педагогам, выхавальнікам і бацькам зарыентавацца ў свеце добрых дзіцячых кніг. Гарадскія бібліятэкі правялі акцыю «Кніжка на далоньцы» чацвёрты раз 30 жніўня. Яе ўдзельнікамі сталі выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў горада. Да іх у госці прыйшлі бібліятэкары і правялі гучныя чытанні кніг. Сёлета супрацоўнікі бібліятэк выбралі, у асноўным, выданні беларускіх аўтараў.
Напрыклад, супрацоўнік бібліятэкі №1 прачытала выхаванцам старэйшай групы дзіцячага сада № 24 кнігу С. Пятровай і А. Герман «Зайчык Сева згубіўся!». Пасля чытання разам з дзецьмі абмеркавалі, як трэба сябе весці ў сітуацыі, калі ты згубіўся.
У бібліятэцы № 4 пабывалі выхаванцы дзіцячага садка №52. Ім прачыталі беларускую народную казку «Стары бацька». Гэтая казка пра тое, як мудры бацька дапамог сыну сям'ю выратаваць ад голаду, пра павагу да старэйшых. Разам абмеркавалі, ці правільна паступілі героі казкі. Дзеці расказалі пра тое, як яны ставяцца да сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль.
Калектыў дзіцячай бібліятэкі № 5 абраў для чытання ўслых кнігу «Азбука ў вершах і малюнках» беларускага пісьменніка Віктара Кажура. Малыя з дзіцячага садка № 40 з задавальненнем слухалі, прасілі перавесці незнаёмыя для іх словы, называлі словы, якія яны ведаюць на тую ці іншую літару, і з цікаўнасцю разглядалі карцінкі.
Бібліятэкар аддзела абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка з выхаванцамі з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 30 прачыталі кніжку-казку Надзеі Ясмінска «Мурмурзік» аб незвычайным кацяняці. «Кот Клякса! Кот Плакса!» – часта чуў Мурмурзік. Так дражнілі яго з-за дзіўных плямак на воўны. З-за гэтага бедны кацяня нават хацеў стаць невідзімкам. Можа, калі-небудзь яго жаданне і спраўдзілася б, але аднойчы ён сустрэў дзяўчынку вельмі падобную на яго самога... праслухаўшы кранальную і душэўную гісторыю пра маленькае кацяня, дашкаляты даведаліся пра тое, як важна ў жыцці верыць толькі ў добрае і ніколі не адчайвацца.
Супрацоўнікі бібліятэкі №7 прачыталі казку Гродзенскай пісьменніцы Таццяны Сучковай «Прыгоды ў горадзе Спагецці і ў бананавай краіне Віхрундыі» для старэйшых груп дзіцячага сада-яслі №77. Дзеці з задавальненнем праслухалі казку і дружна адказвалі на пытанні.
Супрацоўнікі бібліятэкі №8 прыйшлі ў госці да выхаванцаў дзіцячага садка № 67 і прынеслі з сабой шмат кніг сучасных аўтараў на беларускай мове. Для чытання ўслых была абраная казка Міхася Слівы «Кот Матрос і мышка Анфіса». Дзеткі з цікавасцю слухалі казку пра ката Матроса, які пасябраваў з мышкай Анфісай, якая выратавала яму жыццё. Таксама змаглі пагартаць кнігі і паглядзець маляўнічыя ілюстрацыі.
А супрацоўнікі бібліятэкі № 2 наведалі дзіцячы сад № 38, дзе выхаванцам старэйшых груп прачыталі казку Генадзя Аўласенкі «Чаму вожык іголкі маі» аб спагадным звярку, які заўсёды дапамагаў сваім сябрам, але часам забываў пра сябе. Малыя ацанілі добрыя ўчынкі вожыка, паразважалі, як бы яны паступілі на яго месцы і адказалі на пытанні віктарыны пра жывёл.
Супрацоўнікі бібліятэкі №9 прачыталі выхаванцам сярэдняй групы ясляў – сада №1 кнігу Алены Пушкінай «Чароўны агарод бабулі Ярыны. Неверагодныя прыгоды крынічкі» Дзеці даведаліся аб тым, як навучыцца сябраваць і чаму важна сяброўства.