У гэтым годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы. Класік беларускай літаратуры, першы народны паэт, ён унёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай культуры, літаратуры і мовы. Супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк Гродна сустракаюць юбілей класіка мерапрыемствамі і відэапраектамі. Напрыклад, у дзіцячай бібліятэцы № 6 маладая гродзенская пісьменніца Алена Запаснік чытае свой верш «Край беларускі», які яна прысвяціла беларускім класікам Якубу Коласу і Янку Купалу.
А супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка разам з выхаванцамі дзіцячага сада №35 здзейснілі сапраўднае падарожжа ў мінулае – у часы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. малыя атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра жыццё і творчасць вялікага паэта, пра цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, пра легенды, звязаныя з самым таямнічым святам – Купаллем. Таксама высветлілі, чаму паэт узяў для сябе псеўданім – Янка Купала. Дашкольнікі праслухалі верш «Хлопчык і лётчык». Выява маленькага хлопчыка характарызуецца такімі рысамі, як дапытлівасць, імкненне ўсё пазнаць, усюды пабыць, жаданне зрабіць нешта важнае, гераічнае, значнае для сваёй Радзімы. Чытача захоплівае шчырасць, непаслядоўнасць, інтанацыі маленькага хлопчыка, які звяртаецца да лётчыка з просьбай узяць яго з сабой у палёт. Простыя і лёгкія радкі Янкі Купалы натхняюць дзяцей «прымерыць шлем авіятара».
А ў бібліятэчным пункце №3 гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка ў пасёлку Фабрычны сёння таксама гучала слова беларускага паэта. Вершы юбіляра чыталі самі дзеці, знаёмячыся з выставай «Песняры роднай зямлі», прысвечанай юбілею беларускіх класікаў.
Верш Янкі Купалы «Не шукай» чытае Карына Гой, карыстальнік дзіцячай бібліятэкі № 7.
Дзіцячая пісьменніца Таццяна Сучкова, пераможца абласнога літаратурнага конкурсу імя Цёткі (Э. Пашкевіч) у намінацыі «Дзіцячая літаратура» чытае свой верш «Вязынка», прысвечаны Янку Купалу.
7 ліпеня ў бібліятэцы № 8 адбылася гадзіна мастацтва «Прырода ў творчасці Я. Коласа і Я. Купалы», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі. Рабяты з атрада «Вясёлка» прышкольнага лагера сярэдняй школы № 23 не толькі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускіх песняроў, а з задавальненнем прачыталі іх творы.
А яшчэ ў дзень нараджэння Янкі Купалы бібліятэкары паўдзельнічалі ў абласным чэленджы #Класічна_патрыятычна – размясцілі ў сваіх сацыяльных сетках фатаграфіі чытаючых беларускіх класікаў карыстальнікаў.
У бібліятэцы №10 у гэты дзень правялі вечар-партрэт «Дарогамі Янкі Купалы» для членаў клуба «Залатая моладзь». Многія з нас на памяць ведаюць першы радок з біяграфіі паэта: «Янка Купала (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся…», многія могуць пахваліцца веданнем асноўных старонак жыцця і творчасці, але ўсё роўна жыццё гэтага чалавека было поўнае таямніц і загадак, разгадаць некаторыя з іх атрымалася на працягу вечара. Сябры клуба чыталі вершы паэта, некаторыя ж творы атрымалі і музычнае гучанне ў выкананні вакальнага калектыву «Жывіца». Пекар Людміла прачытала верш Ніла Гілевіча «Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..», дзе аўтар не толькі апісвае летнюю купальскую ноч, але і асэнсоўвае вобраз вялікага беларускага паэта.