21 снежня ў бібліятэцы № 6 па праспекце Касманаўтаў, 4а адкрылася выстава «Яўрэйская спадчына: страчаныя і дзеючыя сінагогі Беларусі». Гэта сімвалічна, як раз у гэтыя дні праходзіць Ханука – іудзейскае свята святла. Яна пачалася з заходам сонца 18 снежня і завершыцца 26 снежня. Хануку па-іншаму называюць святам свечак.
На выставе прадстаўлены малюнкі 16 драўляных і мураваных сінагог, якія вызначаюць аблічча беларускіх гарадоў і мястэчак, дзе жыла яўрэйская абшчына. Частка з іх ужо страчаная. У Беларусі захавалася звыш 100 будынкаў былых сінагог, аднак у многіх сёння знаходзяцца розныя ўстановы (культуры, спорту). Некаторыя старадаўнія сінагогі-помнікі гісторыі і архітэктуры – закансерваваны або рэстаўруюцца. Напрыклад, сінагога ў Слоніме (1642), дзе захаваліся арыгінальныя фрэскі. Сёння ў Беларусі дзейнічаюць 8 сінагог, сярод якіх і выдатныя храмы-помнікі архітэктуры. Як, напрыклад, Вялікая харальная сінагога ў Гродна – адна з найстарэйшых дзеючых і самых прыгожых у Еўропе.
На фотаздымках можна ўбачыць выявы сінагог Гродна, Воўпы, Ваўкавыска, Поразава, Сапоцкіна, Брэста, Навагрудка, і Пінска і інш. З выставай можна азнаёміцца ў чытальнай зале бібліятэкі штодзенеўна, акрамя суботы, з 10 да 18 гадзін. Тэлефон для даведак: 71-62-01.